• Падкасты
  • Тэксты
  • Крытыка
  • Main Domain of Fundacja Litradio
  • Пра нас
  • Тры нажы для нашых забабонаў. Вольга Касцюк пра хваробы белліту.
    Крытыка

    Тры нажы для нашых забабонаў. Вольга Касцюк пра хваробы белліту.

    Рэгулярна даводзіцца чуць “Ну, гэта ж суб’ектыўна!” І шчыра не разумець, у чым праблема. Суб’ектыўнасць — гэта асабіста і неабыякава. Гэта пазіцыя (хай часам і поза). Гэта вострая думка ў форме, спрыяльнай да аспрэчвання. Таму друкуем нязручнае. З павагай да ягонай зухаватай шурпатасці.

    Чытаць далей

  • Андрэй Дудко вынаходзіць літаратуру. Урывак з новага рамана “Колдун Тамат”.
    Тэкст

    Андрэй Дудко вынаходзіць літаратуру. Урывак з новага рамана “Колдун Тамат”.

    “Колдун Тамат ” — раман Андрэя Дудко пра пісьменніка, які, кіруючыся творчай мэтай, затварыўся ў старым доме ў беларускай правінцыі. Доўгая адзінота і самакапанне адкрываюць ключ да схованак душы і глыбіняў творчасці, якія як лавіна закручваюць пісьменніка ў чараду ірэальных падзей. І выводзяць на свет дзіўныя рэчы, якіх ніколі не было.

    Чытаць далей

  • “СуперДудко”: шалёнае чаяванне з Верай Бурлак.
    Падкаст

    “СуперДудко”: шалёнае чаяванне з Верай Бурлак.

    Гэтым разам у “Супердудко” адразу тры госці. Тры ў адным: паэтка-авангардыстка Джэці, дзіцячая аўтарка Вера Бурлак і філолаг-літаратуразнаўца Вера Жыбуль. Першы цалкам беларускамоўны выпуск (на чатыры асобы:)).

    Чытаць далей

  • Валер Гапееў вядзе ў іншасвет (урывак з новага рамана “Бясконцы дзень”).
    Тэкст

    Валер Гапееў вядзе ў іншасвет (урывак з новага рамана “Бясконцы дзень”).

    Згублена, здаецца, такая дробязь — аскепкі старога кубка. Але сямёра сяброў апынуліся ў свеце, што звузіўся да памераў казармы, у якую пераўтварылася некалішняя іхняя школа. І, увогуле, цалкам іх родны горад ды сама краіна. Кожнаму наканавана ў небяспечнай дарозе сустрэць свой непазбежны выбар: спалохацца ды схавацца за спіны сяброў, здрадзіць ці ахвяраваць. І толькі яны здольныя вярнуць ранейшае жыццё. Бо яны — вольнеры.

    Чытаць далей

  • Сабіна Брыло каштуе чужыя сны.
    Крытыка

    Сабіна Брыло каштуе чужыя сны.

    Калі чалавек засынае, абуджаецца ягоная падсвядомасць. Гэта кіно без цэнзуры, тэкст без рэдактара, нататкі з патаемнай шуфляды прыватнага досведу. “Плынь свядомасці” вынайшлі не амбітныя авангардысты, а пейзане нападпітку ды знясіленыя хатняй працай бабулькі. Не верыце? А вось вам доказ! Паэтка Сабіна Брыло знайшла пшэпустку ў беларускі народны сон.

    Чытаць далей

  • Аналітычная служба Літрадыё пра тое, чаму “Персеполіс” — не “Беларусалім”.
    Крытыка

    Аналітычная служба Літрадыё пра тое, чаму “Персеполіс” — не “Беларусалім”.

    Ці можа выжыць прыўкраснае пісьменства падчас татальнага калапсу? Калі выказванне ад першай асобы ператвараецца ў грамадскую пазіцыю? Як казаць пра трагічнае ды невыноснае? Ёсць прыклады. Ёсць варыянты. Наша аналітычная служба разбірае механізмы праблемнага графічнага рамана.

    Чытаць далей

  • “Адкуль бяруцца кнігі”: пытанні і адказы Насты Кудасавай.
    Падкаст

    “Адкуль бяруцца кнігі”: пытанні і адказы Насты Кудасавай.

    Паэтка Наста Кудасава — чулы праваднік болю і сведка цёмных часоў. У новым выданні падкасту Наста распавядае пра смерць таты як пачатак яе сталення, няшчаснае каханне і магію прыроды. Пра алкаголь, без якога немагчыма выносіць рэчаіснасць. І, вядома ж, пра паэзію як сэнс існавання.

    Чытаць далей

  • Не прыходзьце, як я памру. Піша Юля Шатун.
    Тэкст

    Не прыходзьце, як я памру. Піша Юля Шатун.

    Рытм. Сюжэт. Агучка. І фінальныя тытры са спісам тых, хто адбыўся раней за цябе. Юля Шатун робіць амаль немагчымае: сінема як літаратуру, рух словаў як фільм. Тут усё ўпершыню. І ўсё ў апошні раз. Як ты. Як я.

    Чытаць далей

  • “Супердудко”: Аляксей Кавалёў, калекцыянер (каля)літаратурнага.
    Падкаст

    “Супердудко”: Аляксей Кавалёў, калекцыянер (каля)літаратурнага.

    Кожны журналіст марыць напісаць кнігу. Часам нават піша. Часам нават дзве. Ці робіць гэта яго літаратарам? Пытанне да космасу. Альбо да Андрэя Дудко. Гэтым разам — усё пра айчынны альтэрнатыўны нон-фікшн. Тое, што, магчыма, варта было б і не ведаць, але больш не заўважаць ніяк не атрымаецца.

    Чытаць далей

←Навейшыя запісы Папярэднія запісы→

Слухайце на Spotify:

  • Facebook
  • Instagram
  • Telegram
  • YouTube
  • Soundcloud

Litradio — медыя пра сучасную беларускую літаратуру.

Новыя вершы, эсэ, апавяданні і ўрыўкі з раманаў беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў. А таксама крытыка, рэцэнзіі ды падкасты.

hello@litradio.link

© 2008 — 2024, Litradio.

  • Падкасты
  • Тэксты
  • Крытыка
  • Main Domain of Fundacja Litradio
  • Пра нас
  • Telegram
  • Instagram
  • Facebook
  • Spotify
  • YouTube
  • Soundcloud