Крытыка

  • Тэксты незавершанай эпохі нараджаюць незавершаную крытыку. Каб адбыцца ў палемічным шматгалоссі — калі на двух аўтараў пяць канцэптаў і тры пазіцыі. Крытык спрабуе неяк выруліць на ўцямныя высновы, аднак усё адно сыходзіць у чарговы палёт над гняздом чорнай зязюлі. І тут ёсць свая дзіўнаватая прыгажосць: думка часоў аварыйнай міграцыі заклікае да саўдзелу ў паляванні на сэнсы. Яно робіць чытача непераможным шукальнікам невідавочнага. І ўдзячным сааўтарам тэксту,…

    Чытаць далей

  • Новая генерацыя беларускіх выдаўцоў дачакалася сваіх хранікёраў, фанатаў ды хэйтараў. І тае бяды, што часам гэта тыя самыя людзі. Да актуальнага літпрацэсу ставіцца сур’ёзна немагчыма, не заўважаць цяжкавата, ухваляць не выпадае. Што застаецца? Бурчэць ды мармытаць. Дзяліцца імпрэсіямі на ганку няўцямнага заўтра. Дудко смяецца. Альбо трызніць. Мяркуй сам, даражэнькі чытач.

    Чытаць далей

  • Межы жанраў сёння імкліва размываюцца. Белетрыстыка сыходзіць у нон-фікшн, паэты выдаюць публіцыстыку, банальны штодзённік набірае раманную моц, скрозь эсэістыку прарастае новая паэтыка. Расцярушаная беларуская ідэнтычнасць шукае апірышча ў катастрафічнай штодзённасці. І ператварае яе ў калажныя выказаванні ды гібрыдныя тэксты. “Правільнай” літаратуры больш няма. Час разбіраць міксы ды адхіленні.

    Чытаць далей

  • Самавызначэнне — заўсёды трабл і выклік. Бо непазбежна трапляеш у пастку хісткай мовы, недадуманай ідэнтычнасці і невідавочнага прызначэння свайго расцярушанага жыцця. Магчыма, гэта прага свабоды. Магчыма, так выглядае дэкаланізацыя. Ці штосьці яшчэ. Чужыя маркеры не спрыяюць агучцы (не)прамоўленага. Але што я без іх? Таму і агляд чарговай складанкі атрымаўся адпаведны: шматмоўны шэпт агульнага лісця. Абяры сабе цытату.

    Чытаць далей

  • Новае — заўсёды ўскраіна сэнсаў. Паштоўкі з памежжа банальнага і невыноснага. Яны не паўстаюць, а здараюцца. І калі пашчасціць, ты ацалееш пасярод гэтага джаза. І калі атрымаецца — не пашкадуеш аб гэтым. Новыя аўтар_кі нязграбныя і нязручныя. У іх свае разлікі з часам, сабой і краінай. Іх ніхто не замаўляў і мала хто чакаў. Але новыя шурпатыя прарастаюць праз адчай, шызу і дэпрэсняк, каб давесці галоўнае — спакою няма. А вось “Пакой” цяпер ёсць.

    Чытаць далей

  • Жыццё прамаўляе не па-кніжнаму. Нармальны рэжым нашай камунікацыі — мікс вывучанага, замежнага, канцылярскага ды прастамоўнага. Практыкаванні ў стылістычным шматгалоссі. Каб заўважыць дзівацтва моўных раскладаў, трэба збочыць — і замест персанажа зрабіцца аўтарам. Здольным выкарыстаць моўнае як прыём. Каб зрабіць “памылковае” важкім. Трасянка лайно? А вось і не! Дастаяніе рэспублікі.

    Чытаць далей

  • Здольнасць смяяцца — адна з базавых рысаў чалавека. А выкарыстаць права на смех — святы абавязак блазнаў ды разумнікаў. Гумар робіцца чорным, калі застаецца апошнім патронам у абойме твайго розуму. І працуе адпаведна — як зброя ці лекі. Сёння наш аналітычны спецназ разбірае айчынную сатыру як жанр, форму і творчую оптыку.

    Чытаць далей

  • Марыць пра лепшае — банальна ды нецікава. Значна цікавей ўяўляць катастрофы і мроіць катаклізмы. Тым больш, што менавіта з імі мы выдатна навучыліся суіснаваць. Антыўтопія — спроба адмяніць чорнае заўтра вербальным гонам. Нават калі насамрэч яно ўжо тут. Наш аналітычны аддзел развінчвае беларускі літдэпрэсняк на часткі. Каб даведацца, ці ёсць там нешта большае за словы.

    Чытаць далей

  • Замежны погляд заўжды цікавы. Ён вызначае нечаканае і чытае паміж радкоў. Пазбаўляе звычайнай зорнасці і пераглядае рэпутацыі. Але ж калі ўхваляе — дык таксама па гамбургскім рахунку. Украінскі крытык Юры Валадарскі гэтым разам дае нырца ў (не)містычныя аповесці Уладзіміра Арлова.

    Чытаць далей

  • Калі ты ляціш у бездань, а спадахрон не раскрыўся, застаецца ці то звар’яцець, ці то мроіць. Лепшае з белліту апошніх часоў — нататкі візіянераў, зацемкі аркестрантаў з “Тытаніка”. Ментальная міграцыя з шалёнай лякарні, якую ўжо не атрымаецца разбачыць. Украінскі крытык Юры Валадарскі дэгустуе “пераходнага” Бахарэвіча — паміж “Сабакамі” і тэкстамі з новай эміграцыі.

    Чытаць далей

  • Рэгулярна даводзіцца чуць “Ну, гэта ж суб’ектыўна!” І шчыра не разумець, у чым праблема. Суб’ектыўнасць — гэта асабіста і неабыякава. Гэта пазіцыя (хай часам і поза). Гэта вострая думка ў форме, спрыяльнай да аспрэчвання. Таму друкуем нязручнае. З павагай да ягонай зухаватай шурпатасці.

    Чытаць далей

  • Калі чалавек засынае, абуджаецца ягоная падсвядомасць. Гэта кіно без цэнзуры, тэкст без рэдактара, нататкі з патаемнай шуфляды прыватнага досведу. “Плынь свядомасці” вынайшлі не амбітныя авангардысты, а пейзане нападпітку ды знясіленыя хатняй працай бабулькі. Не верыце? А вось вам доказ! Паэтка Сабіна Брыло знайшла пшэпустку ў беларускі народны сон.

    Чытаць далей