Культуралагічныя разважанні праз прызму Клемента Грынберга ў прызме Барыса Гройса пра сутыкненьне амбіцый нацыянал-рамантычнага адгалінаваньня беларускай культуры з кнігай “Носи с собой” Насты Рагатко. Як культурная лёгіка позьняга капіталізму, узброеная экспертызай рынку, фарміруе нікчэмнасьць беларускай культуры, адказвае Тамаш Мінчонак.
Пісьменніцкі позірк Паўла Анціпава абсалютна пазбаўлены драматызму. На жыццёвыя падзеі, нават сумныя, на сябе самога ды іншых персанажаў ён глядзіць іранічна. Таму ягоныя кнігі заўжды чытаеш з лёгкай усмешкай і настальгіяй.
Той дзень нічым не адрозьніваўся. Зьезьдзіў у “сельпо” па батон, падмёў, зьеў цукерак. Толькі палез на печ гуляць у тэтрыс, як пачуўся скрыгат весьнічак — прыйшла цётка Ліпа, найлепшая бабавая сяброўка.
Ёсць аўтабіяграфічныя кнігі, у якіх памяць настолькі закаханая ў сябе, што галоўным героем становіцца сам працэс успаміну. У Строцава не так.
Для Юлі Арцёмавай пісьменніцтва — гігіена душы, без якой немагчыма жыць. Менавіта таму свой аўтафікцыйны раман “Пока я искала слова” аўтарка прысвяціла вяртанню сабе магчымасці заставацца пісьменніцай, нават калі словы бездапаможныя.
Наста Грышанава чытае кнігу Арыяна Лекі і знаходзіць нечаканае падабенства паміж беларусамі і албанцамі.
Ці можна з берлінскага парку напрасткі трапіць у Беларусь? А ці трэба? Усе сябры твае з’ехалі, ты ж і сам з’ехаў — а замест цябе засталіся прыстойныя і ціхія, іншых там ужо не чакаюць. Толькі вось маці тэліць: “Ты сегодня заедешь?”
Сеня Стасюкевіч, гістарыня і даследчыца мястэчковасці, звяртае ўвагу на тэму перыферыі і ўскраіны. Аўтарка пастаянна апынаецца не ў тым месцы і не ў той час, прапускаючы цягнік, які вязе ў вялікую гісторыю. Тым не менш, паэтка адчувае, як наступствы гэтай гісторыі ўплываюць на ўсіх вакол.
Шаноўныя слухачкі і слухачы, а таксама чытачы і чытачкі! Гэтым паведамленнем я абвяшчаю чарговы рэстарт Літрадыё. Прыкладна пяты за апошнія 18 гадоў.

