Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай.
Бо менавіта паэзія наймацней уплывае на ўсе ейныя літаратурныя іпастасі. Апошнім часам аўтарка жыве ў Нямеччыне. А ў яе вершах усё часцей гучаць галасы людзей, якіх не чуваць у сённяшніх аглушальных падзеях.
У новым выданні падкасту Вольга Гапеева распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі. А таксама разважае пра акварэльную вершаванку, раіць заўжды рабіць нататкі і дае майстар-клас таго, як з будысцкім спакоем успрымаць крытыку.
Слухаць падкаст на іншых платформах:
Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn