• Чужыя гарады — як чужыя планеты. Куды трапляеш як адвечны чужаніца, нібыта граматычная памылка ў выказванні іншага аўтара. З якімі спрабуеш дамовіцца ды паразумецца — каб лепш адчуць, наколькі ты і яны непадобныя ды розныя. А потым — распавесці пра гэты досвед. З надзеяй уцямна адбіць плыню эмоцый у вербальных канструктах тваёй вандроўнай свядомасці.

    Чытаць далей

  • Напрыканцы недаробленых рэвалюцый застаюцца горкі попел, квіткі ў невядомае ды фантомныя сантыменты. Жыццё Пасля перацякае ў Жыццё Далей. І з гэтым трэба неяк паразумецца, пакуль цябе не расцягнулі на цытаты ды некралогі. Вольга Бубіч разбірае на складнікі нашу новую пустэчу. І шануе хлуслівую памяць.

    Чытаць далей

  • Аўтарам/кай нас робіць вастрыня разумення сваёй недасканаласці, памножаная на асабісты кураж. Тэксты не пішуцца, а адбываюцца. Прабіваюцца праз шолах штодзённасці туды, дзе, магчыма, іх ніхто не чакаў. Але здолеў зрабіць з хлуду музыку. Мы ўпартыя і недарэчныя. Мы банальныя і непаўторныя. Гэта шыкоўна і недаравальна. Як вершы Ганны Златкоўскай.

    Чытаць далей

  • Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.

    Чытаць далей

  • Макс Шчур — асоба і з’ява, беларускі бадхісатва ў палёх невідавочнай еўрапейскасці. Наш чалавек у Празе. Раманіст, (пост)паэт, перакладчык, рокмэн і кінаман, культурны актывіст з Кэралам, Гінзбергам ды Абдзіраловічам у галаве і несупынным пошукам невыноснай лёгкасці быцця ў сэрцы. У лепшым жыцці белкульт выглядаў бы менавіта так.

    Чытаць далей

  • Парадак слоў набывае сэнс, калі шум пачуццяў ператвараецца ў структуру выказвання. Новыя галасы надыходзяць нібыта ніадкуль — і застаюцца, каб паразумецца з нашым дурдомам. Паламаны час гадуе шурпатых аўтараў. Трэ дазволіць ім адбыцца.

    Чытаць далей

  • Калі ты ляціш у бездань, а спадахрон не раскрыўся, застаецца ці то звар’яцець, ці то мроіць. Лепшае з белліту апошніх часоў — нататкі візіянераў, зацемкі аркестрантаў з “Тытаніка”. Ментальная міграцыя з шалёнай лякарні, якую ўжо не атрымаецца разбачыць. Украінскі крытык Юры Валадарскі дэгустуе “пераходнага” Бахарэвіча — паміж “Сабакамі” і тэкстамі з новай эміграцыі.

    Чытаць далей

  • Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай.

    Чытаць далей

  • Памяць — дзіўная рэч, якая заўсёды кажа не тое, што хочаш. Бо ўзгадваецца не пажаданае, а важкае. Не зручнае, а істотнае. Мы ёсць, бо за намі — свае і чужыя, жывыя ды мёртвыя. І свая зямля, з якой трэ неяк дамаўляцца. Новая проза пра вечныя справы. Іншы беларускі стайл.

    Чытаць далей