“СуперДудко”: шалёнае чаяванне з Верай Бурлак.

Гэтым разам у “Супердудко” адразу тры госці. Тры ў адным: паэтка-авангардыстка Джэці, дзіцячая аўтарка Вера Бурлак і філолаг-літаратуразнаўца Вера Жыбуль. Першы цалкам беларускамоўны выпуск (на чатыры асобы:)).

Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумарыстычны бок авангарду і што гэта за навука такая — патафізіка.

litradio.by · Супердудко. Вера Бурлак

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn