litradio.belarus@gmail.com

  • Калі ты ляціш у бездань, а спадахрон не раскрыўся, застаецца ці то звар’яцець, ці то мроіць. Лепшае з белліту апошніх часоў — нататкі візіянераў, зацемкі аркестрантаў з “Тытаніка”. Ментальная міграцыя з шалёнай лякарні, якую ўжо не атрымаецца разбачыць. Украінскі крытык Юры Валадарскі дэгустуе “пераходнага” Бахарэвіча — паміж “Сабакамі” і тэкстамі з новай эміграцыі.

    Чытаць далей

  • Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай.

    Чытаць далей

  • Памяць — дзіўная рэч, якая заўсёды кажа не тое, што хочаш. Бо ўзгадваецца не пажаданае, а важкае. Не зручнае, а істотнае. Мы ёсць, бо за намі — свае і чужыя, жывыя ды мёртвыя. І свая зямля, з якой трэ неяк дамаўляцца. Новая проза пра вечныя справы. Іншы беларускі стайл.

    Чытаць далей

  • Рэгулярна даводзіцца чуць “Ну, гэта ж суб’ектыўна!” І шчыра не разумець, у чым праблема. Суб’ектыўнасць — гэта асабіста і неабыякава. Гэта пазіцыя (хай часам і поза). Гэта вострая думка ў форме, спрыяльнай да аспрэчвання. Таму друкуем нязручнае. З павагай да ягонай зухаватай шурпатасці.

    Чытаць далей

  • “Колдун Тамат ” — раман Андрэя Дудко пра пісьменніка, які, кіруючыся творчай мэтай, затварыўся ў старым доме ў беларускай правінцыі. Доўгая адзінота і самакапанне адкрываюць ключ да схованак душы і глыбіняў творчасці, якія як лавіна закручваюць пісьменніка ў чараду ірэальных падзей. І выводзяць на свет дзіўныя рэчы, якіх ніколі не было.

    Чытаць далей

  • Гэтым разам у “Супердудко” адразу тры госці. Тры ў адным: паэтка-авангардыстка Джэці, дзіцячая аўтарка Вера Бурлак і філолаг-літаратуразнаўца Вера Жыбуль. Першы цалкам беларускамоўны выпуск (на чатыры асобы:)).

    Чытаць далей

  • Згублена, здаецца, такая дробязь — аскепкі старога кубка. Але сямёра сяброў апынуліся ў свеце, што звузіўся да памераў казармы, у якую пераўтварылася некалішняя іхняя школа. І, увогуле, цалкам іх родны горад ды сама краіна. Кожнаму наканавана ў небяспечнай дарозе сустрэць свой непазбежны выбар: спалохацца ды схавацца за спіны сяброў, здрадзіць ці ахвяраваць. І толькі яны здольныя вярнуць ранейшае жыццё. Бо яны — вольнеры.

    Чытаць далей

  • Калі чалавек засынае, абуджаецца ягоная падсвядомасць. Гэта кіно без цэнзуры, тэкст без рэдактара, нататкі з патаемнай шуфляды прыватнага досведу. “Плынь свядомасці” вынайшлі не амбітныя авангардысты, а пейзане нападпітку ды знясіленыя хатняй працай бабулькі. Не верыце? А вось вам доказ! Паэтка Сабіна Брыло знайшла пшэпустку ў беларускі народны сон.

    Чытаць далей

  • Ці можа выжыць прыўкраснае пісьменства падчас татальнага калапсу? Калі выказванне ад першай асобы ператвараецца ў грамадскую пазіцыю? Як казаць пра трагічнае ды невыноснае? Ёсць прыклады. Ёсць варыянты. Наша аналітычная служба разбірае механізмы праблемнага графічнага рамана.

    Чытаць далей

  • Паэтка Наста Кудасава — чулы праваднік болю і сведка цёмных часоў. У новым выданні падкасту Наста распавядае пра смерць таты як пачатак яе сталення, няшчаснае каханне і магію прыроды. Пра алкаголь, без якога немагчыма выносіць рэчаіснасць. І, вядома ж, пра паэзію як сэнс існавання.

    Чытаць далей

  • Рытм. Сюжэт. Агучка. І фінальныя тытры са спісам тых, хто адбыўся раней за цябе. Юля Шатун робіць амаль немагчымае: сінема як літаратуру, рух словаў як фільм. Тут усё ўпершыню. І ўсё ў апошні раз. Як ты. Як я.

    Чытаць далей

  • Кожны журналіст марыць напісаць кнігу. Часам нават піша. Часам нават дзве. Ці робіць гэта яго літаратарам? Пытанне да космасу. Альбо да Андрэя Дудко. Гэтым разам — усё пра айчынны альтэрнатыўны нон-фікшн. Тое, што, магчыма, варта было б і не ведаць, але больш не заўважаць ніяк не атрымаецца.

    Чытаць далей