Паэтка Наста Кудасава — чулы праваднік болю і сведка цёмных часоў. У новым выданні падкасту Наста распавядае пра смерць таты як пачатак яе сталення, няшчаснае каханне і магію прыроды. Пра алкаголь, без якога немагчыма выносіць рэчаіснасць. І, вядома ж, пра паэзію як сэнс існавання.
Рытм. Сюжэт. Агучка. І фінальныя тытры са спісам тых, хто адбыўся раней за цябе. Юля Шатун робіць амаль немагчымае: сінема як літаратуру, рух словаў як фільм. Тут усё ўпершыню. І ўсё ў апошні раз. Як ты. Як я.
Кожны журналіст марыць напісаць кнігу. Часам нават піша. Часам нават дзве. Ці робіць гэта яго літаратарам? Пытанне да космасу. Альбо да Андрэя Дудко. Гэтым разам — усё пра айчынны альтэрнатыўны нон-фікшн. Тое, што, магчыма, варта было б і не ведаць, але больш не заўважаць ніяк не атрымаецца.
“Стасункі” — гэта ні аб чым. Бо па-за межамі танных рамкамаў, бадзёрага тусняку ды бясконцага пікапу ёсць сапраўднае жыццё. Дзе “адзін плюс адзін” — часам плюс, а часам — адзінота. І ніхто ніколі не ведае, навошта гэта ўсё. І што тут рабіць. Ды й што тут зробіш? Можа, адно тэксцік.
Літаратурныя бліц-агляды — рызыкоўная справа. Гэта як дыскатэка ў ліфце: трэба быць істотным/-ай у відавочна абмежаванай прасторы. Дрэнная навіна: можна не ўхапіць галоўнага. Добрая навіна: чытач, верагодна, проста не здабудзе арыгінала і не зразумее, у чым ты памыляўся/-лася. У любым выпадку маем выдатную магчымасць першаснай арыенціроўкі. А што далей — вырашайце самі.
Нябачная літаратура не хоча заставацца нябачнай. Непрачытанае прагне ўвагі ды разумення. Хай сабе на гэта амаль няма шанцаў. Паэтычны hand made вяртаецца, калі яго не чакаюць. І менавіта таму мае нагоду зрабіцца падзеяй.
Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У часы глабальнага трындзяца маўчаць, здаецца, нельга. Казаць — амаль немагчыма. Паэт ідзе праз агонь і лямантуе на вогнішчах. Голас Сабіны Брыло — сярод самых важных у пранізлівай пустэчы нашага трагічнага спектакля.
Дзеянне ў гэтай кнізе адбываецца па той бок і па гэты. Па гэты бок — таямнічае знікненне дзяўчыны і з’яўленне новых дадзеных, якія могуць перавярнуць уяўленне пра беларускія традыцыйныя лялькі. А па той бок — тыя ж лялькі выконваюць свае магічныя абавязкі: абараняюць гаспадароў, дапамагаюць змагацца з нячысцікамі, але часам і самі ператвараюцца ў злыдняў. І як заўжды, калі дачытаеце кнігу, зможаце вырашыць, па які бок — вы.
Уладзімір Казлоў — пісьменнік, кінарэжысёр, панк-музыка. Размова пра аўтарскую незалежнасць, творчы мінімалізм, таннае кіно, панк-літаратуру і куды сыйшла парнаграфія.
“Хлопчык і сьнег” — прыквел “Маіх дзевяностых”. У ёй аўтар расказвае пра сваё савецкае дзяцінства — 1975-1991. Кніга выходзіць па-беларуску сёлета ў выдавецтве “Янушкевіч” у Варшаве.
Макс Шчур — крытычны інтэлектуал, цынічны лаўрэат, саркастычны будыст, апантаны меламан і выдатны паэт — перыядычна развітваецца з прыўкрасным пісьменствам, каб зноў трапіць на старыя рэйкі. Бо так, як Шчур, не робіць ніхто. Таму гэтыя тэксты варта чытаць і перачытваць. Натуральна, праз прызму нашых асабістых незавершаных гештальтаў.
Дзмітры Строцаў — чалавек-таямніца. Хіпозны актывіст і герой контркультурнага руху, шчыры вернік і віртуоз фармальнага пошуку, расейскамоўны амбасадар беларукасці і ўвасабленне інтэлектуальнай еўрапейскасці. Важкі аўтар, крэатыўны максімаліст і непрадказальны суразмоўца — у нашым новым падкасце.