Крытыка

  • Макс Жбанкоў — чалавек з мінулага. Гаваркая істота няяснага статусу. Тубылец архіпелага Беларусь. Аскепак дзіўных часоў свядомага ракенрола, моўнага дысідэнства, інтэлігенцкага вулічнага алка-драйву і залатой эпохі друкаваных індзі-медыя. Цяпер такіх не чытаюць. Цяпер пра іх пішуць. Легенду развінчвае на складнікі Андрэй Дудко.

    Чытаць далей

  • Чытанне інтэлектуальнай прозы — праца і выклік. Чытач і аўтар сыходзяцца на вузкай сцяжынцы з разлікам на паразуменне. І добра, калі хтосьці атрымае жаданае. Але і тут ёсць небяспека: трапіць у пастку звычкі да інтэрпрэтацый. І вычытаць у кніжцы тое, чаго там няма. Адваротнае прыемна здзіўляе. І вось вам той самы выпадак: няпростая чытачка з візітам да няпростай аўтаркі.

    Чытаць далей

  • Здараецца, што кніжка ў 140 старонак успрымаецца як нацыянальны эпас. Здараецца, што няхітры расповед пра гісторыю шараговай вясковай глыбінкі робіцца адкрыццём. Усё гэта — пра аповесць Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”, адзін з галоўных твораў сучаснай беларускай літаратуры.

    Чытаць далей

  • Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Гэтым разам наша аналітычная служба даследуе ценявое жыццё “другасных” жаночых характараў белліту. І выкладае падставовы курс кахання, шчырасці ды незалежнасці.

    Чытаць далей