• Падкасты
  • Тэксты
  • Крытыка
  • Пра нас
  • Адзінота смакуе прасека. Ганна Златкоўская і мантры аварыйнага самавызначэння.
    Тэкст

    Адзінота смакуе прасека. Ганна Златкоўская і мантры аварыйнага самавызначэння.

    Аўтарам/кай нас робіць вастрыня разумення сваёй недасканаласці, памножаная на асабісты кураж. Тэксты не пішуцца, а адбываюцца. Прабіваюцца праз шолах штодзённасці туды, дзе, магчыма, іх ніхто не чакаў. Але здолеў зрабіць з хлуду музыку. Мы ўпартыя і недарэчныя. Мы банальныя і непаўторныя. Гэта шыкоўна і недаравальна. Як вершы Ганны Златкоўскай.

    Чытаць далей

  • Авангард нон-стоп. “Супердудко” з Іллём Сінам.
    Падкаст

    Авангард нон-стоп. “Супердудко” з Іллём Сінам.

    Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.

    Чытаць далей

  • Вершы для тубыльцаў і мігрантаў.  Макс Шчур слухае сваю цішыню.
    Тэкст

    Вершы для тубыльцаў і мігрантаў. Макс Шчур слухае сваю цішыню.

    Макс Шчур — асоба і з’ява, беларускі бадхісатва ў палёх невідавочнай еўрапейскасці. Наш чалавек у Празе. Раманіст, (пост)паэт, перакладчык, рокмэн і кінаман, культурны актывіст з Кэралам, Гінзбергам ды Абдзіраловічам у галаве і несупынным пошукам невыноснай лёгкасці быцця ў сэрцы. У лепшым жыцці белкульт выглядаў бы менавіта так.

    Чытаць далей

  • Зваротны адлік. Марыя Дзербічава выпраўляе мінулае.
    Тэкст

    Зваротны адлік. Марыя Дзербічава выпраўляе мінулае.

    Парадак слоў набывае сэнс, калі шум пачуццяў ператвараецца ў структуру выказвання. Новыя галасы надыходзяць нібыта ніадкуль — і застаюцца, каб паразумецца з нашым дурдомам. Паламаны час гадуе шурпатых аўтараў. Трэ дазволіць ім адбыцца.

    Чытаць далей

  • Шахерызада з “Тытаніка”.  Валадарскі чытае казкі Бахарэвіча.
    Крытыка

    Шахерызада з “Тытаніка”. Валадарскі чытае казкі Бахарэвіча.

    Калі ты ляціш у бездань, а спадахрон не раскрыўся, застаецца ці то звар’яцець, ці то мроіць. Лепшае з белліту апошніх часоў — нататкі візіянераў, зацемкі аркестрантаў з “Тытаніка”. Ментальная міграцыя з шалёнай лякарні, якую ўжо не атрымаецца разбачыць. Украінскі крытык Юры Валадарскі дэгустуе “пераходнага” Бахарэвіча — паміж “Сабакамі” і тэкстамі з новай эміграцыі.

    Чытаць далей

  • “Адкуль бяруцца кнігi”: Вольга Гапеева раіць райтарам будызм.
    Падкаст

    “Адкуль бяруцца кнігi”: Вольга Гапеева раіць райтарам будызм.

    Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай.

    Чытаць далей

  • Горкае поле. Тоні Лашдэн сыходзіць з мінулага.
    Тэкст

    Горкае поле. Тоні Лашдэн сыходзіць з мінулага.

    Памяць — дзіўная рэч, якая заўсёды кажа не тое, што хочаш. Бо ўзгадваецца не пажаданае, а важкае. Не зручнае, а істотнае. Мы ёсць, бо за намі — свае і чужыя, жывыя ды мёртвыя. І свая зямля, з якой трэ неяк дамаўляцца. Новая проза пра вечныя справы. Іншы беларускі стайл.

    Чытаць далей

  • Тры нажы для нашых забабонаў. Вольга Касцюк пра хваробы белліту.
    Крытыка

    Тры нажы для нашых забабонаў. Вольга Касцюк пра хваробы белліту.

    Рэгулярна даводзіцца чуць “Ну, гэта ж суб’ектыўна!” І шчыра не разумець, у чым праблема. Суб’ектыўнасць — гэта асабіста і неабыякава. Гэта пазіцыя (хай часам і поза). Гэта вострая думка ў форме, спрыяльнай да аспрэчвання. Таму друкуем нязручнае. З павагай да ягонай зухаватай шурпатасці.

    Чытаць далей

  • Андрэй Дудко вынаходзіць літаратуру. Урывак з новага рамана “Колдун Тамат”.
    Тэкст

    Андрэй Дудко вынаходзіць літаратуру. Урывак з новага рамана “Колдун Тамат”.

    “Колдун Тамат ” — раман Андрэя Дудко пра пісьменніка, які, кіруючыся творчай мэтай, затварыўся ў старым доме ў беларускай правінцыі. Доўгая адзінота і самакапанне адкрываюць ключ да схованак душы і глыбіняў творчасці, якія як лавіна закручваюць пісьменніка ў чараду ірэальных падзей. І выводзяць на свет дзіўныя рэчы, якіх ніколі не было.

    Чытаць далей

←Навейшыя запісы Папярэднія запісы→

Слухайце на Spotify:

  • Facebook
  • Instagram
  • Telegram
  • YouTube
  • Soundcloud

Litradio — медыя пра сучасную беларускую літаратуру.

Новыя вершы, эсэ, апавяданні і ўрыўкі з раманаў беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў. А таксама крытыка, рэцэнзіі ды падкасты.

© 2008 — 2023, Litradio.

  • Падкасты
  • Тэксты
  • Крытыка
  • Пра нас
  • Telegram
  • Instagram
  • Facebook
  • Spotify
  • YouTube
  • Soundcloud