Тэкст

  • У нашыя вясёлыя часы замежнасць — не мара, а чэлендж і трабл. Бо з краіны сінхронна вылятаюць заможныя і не вельмі, разумныя і не надта, адчайныя і разгубленыя, героі і коцікі, інтэлектуалкі і фаварыты дыскатэк. Транзітная беларускасць — расцярушаная лапікавая коўдра. Якая зараз спрабуе зрабіцца тэкстам.

    Чытаць далей

  • Маладосць — хвароба, якая праміне сама собой. Яна мае бясспрэчнае права на Уітмэна, Купалу, Коэна, Хадановіча і ўвесь гэты джаз. Проста таму, што пазасталыя ўжо нагуляліся. Музыка дзёрзкіх летуценнікаў і пафасных валацуг з лёгкім подыхам важыць няшмат і памірае прыгожай. Каб хтосьці потым яе пераклаў на літаратуру. Ці прынамсі на ўзнагароды ды рэпутацыі. Інжой! Пакуль свежае.

    Чытаць далей

  • Калі б калючы дрот меў голас, ён бы спяваў пост-рок. Калі б трындзец мог танчыць, гэта быў бы брэйк-данс. Калі б твой айпад апынуўся сумленным грамадзянінам, ён нон-стоп крычаў бы адзінае “Дра-а-а-стуй, чужая мілая!” А калі б попел нашага лёсу спакусіўся б на вершаванку, атрымаліся б вершы Уладзя Лянкевіча.

    Чытаць далей

  • Айчынная готыка сёння — не карамельны Караткевіч, не шалёны Стывен Кінг і не цацачны Цім Бартан. Гэта штодзённы гвалт, рэгулярны адчай, чорныя мроі і безнадзейная любоў да асабістых пакутаў. Гэта плач перапёлкі над усенароднай багнай. Гэта Сяргей Шаматульскі і ягоныя расповеды пра самазабойчы парадайз.

    Чытаць далей

  • Чужыя гарады — як чужыя планеты. Куды трапляеш як адвечны чужаніца, нібыта граматычная памылка ў выказванні іншага аўтара. З якімі спрабуеш дамовіцца ды паразумецца — каб лепш адчуць, наколькі ты і яны непадобныя ды розныя. А потым — распавесці пра гэты досвед. З надзеяй уцямна адбіць плыню эмоцый у вербальных канструктах тваёй вандроўнай свядомасці.

    Чытаць далей

  • Напрыканцы недаробленых рэвалюцый застаюцца горкі попел, квіткі ў невядомае ды фантомныя сантыменты. Жыццё Пасля перацякае ў Жыццё Далей. І з гэтым трэба неяк паразумецца, пакуль цябе не расцягнулі на цытаты ды некралогі. Вольга Бубіч разбірае на складнікі нашу новую пустэчу. І шануе хлуслівую памяць.

    Чытаць далей

  • Аўтарам/кай нас робіць вастрыня разумення сваёй недасканаласці, памножаная на асабісты кураж. Тэксты не пішуцца, а адбываюцца. Прабіваюцца праз шолах штодзённасці туды, дзе, магчыма, іх ніхто не чакаў. Але здолеў зрабіць з хлуду музыку. Мы ўпартыя і недарэчныя. Мы банальныя і непаўторныя. Гэта шыкоўна і недаравальна. Як вершы Ганны Златкоўскай.

    Чытаць далей

  • Макс Шчур — асоба і з’ява, беларускі бадхісатва ў палёх невідавочнай еўрапейскасці. Наш чалавек у Празе. Раманіст, (пост)паэт, перакладчык, рокмэн і кінаман, культурны актывіст з Кэралам, Гінзбергам ды Абдзіраловічам у галаве і несупынным пошукам невыноснай лёгкасці быцця ў сэрцы. У лепшым жыцці белкульт выглядаў бы менавіта так.

    Чытаць далей

  • Парадак слоў набывае сэнс, калі шум пачуццяў ператвараецца ў структуру выказвання. Новыя галасы надыходзяць нібыта ніадкуль — і застаюцца, каб паразумецца з нашым дурдомам. Паламаны час гадуе шурпатых аўтараў. Трэ дазволіць ім адбыцца.

    Чытаць далей

  • Памяць — дзіўная рэч, якая заўсёды кажа не тое, што хочаш. Бо ўзгадваецца не пажаданае, а важкае. Не зручнае, а істотнае. Мы ёсць, бо за намі — свае і чужыя, жывыя ды мёртвыя. І свая зямля, з якой трэ неяк дамаўляцца. Новая проза пра вечныя справы. Іншы беларускі стайл.

    Чытаць далей

  • “Колдун Тамат ” — раман Андрэя Дудко пра пісьменніка, які, кіруючыся творчай мэтай, затварыўся ў старым доме ў беларускай правінцыі. Доўгая адзінота і самакапанне адкрываюць ключ да схованак душы і глыбіняў творчасці, якія як лавіна закручваюць пісьменніка ў чараду ірэальных падзей. І выводзяць на свет дзіўныя рэчы, якіх ніколі не было.

    Чытаць далей

  • Згублена, здаецца, такая дробязь — аскепкі старога кубка. Але сямёра сяброў апынуліся ў свеце, што звузіўся да памераў казармы, у якую пераўтварылася некалішняя іхняя школа. І, увогуле, цалкам іх родны горад ды сама краіна. Кожнаму наканавана ў небяспечнай дарозе сустрэць свой непазбежны выбар: спалохацца ды схавацца за спіны сяброў, здрадзіць ці ахвяраваць. І толькі яны здольныя вярнуць ранейшае жыццё. Бо яны — вольнеры.

    Чытаць далей