Уладзімір Казлоў — пісьменнік, кінарэжысёр, панк-музыка. Размова пра аўтарскую незалежнасць, творчы мінімалізм, таннае кіно, панк-літаратуру і куды сыйшла парнаграфія.
Макс Шчур — крытычны інтэлектуал, цынічны лаўрэат, саркастычны будыст, апантаны меламан і выдатны паэт — перыядычна развітваецца з прыўкрасным пісьменствам, каб зноў трапіць на старыя рэйкі. Бо так, як Шчур, не робіць ніхто. Таму гэтыя тэксты варта чытаць і перачытваць. Натуральна, праз прызму нашых асабістых незавершаных гештальтаў.
Дзмітры Строцаў — чалавек-таямніца. Хіпозны актывіст і герой контркультурнага руху, шчыры вернік і віртуоз фармальнага пошуку, расейскамоўны амбасадар беларукасці і ўвасабленне інтэлектуальнай еўрапейскасці. Важкі аўтар, крэатыўны максімаліст і непрадказальны суразмоўца — у нашым новым падкасце.
Павел Анціпаў практыкуе літаратурны фрыстайл. Дзе ўсё нібыта пра сябе, а насамрэч пра космас. Ягоныя гарадскія апокрыфы і лірычныя сола на падкручаных нервах не паспяваюць надакучыць, бо аўтар спяшаецца жыць далей — і цягне чытача за сабой. Гэтым разам — у той Мінск, якога больш ужо ніколі не будзе.
Беларускасць — не мова, а стан рэчаў. Траўматычная любоў “без особых причин”. Адчайная залежнасць ад прыватных абломаў і здольнасць вырабляць з іх вершы. Беспрытульнасць, што завецца Радзімай. І мы самі — ці то суперзоркі, ці то пацярпелыя. У белліта палынны смак. Пакаштуй.
У гэтай генерацыі няшмат герояў. Але да халеры персанажаў. Кожны — асобны раман. Рэп-альбом. Альбо летапіс. Сёння да “Супердудко” завітаў адмысловы госьцік: Усевалад Сцебурака. Шоўмэн, летапісец, (усе)народны паэт.
Айчыннае літаратурнае замежжа — асобная тэма. Вальжына Морт, Вольга Гапеева, Таццяна Заміроўская, Алёна Глухава, Саша Філіпенка… Белліт іншай хуткасці і новай якасці. Нашы кніжкі. Нават калі аўтарка прамаўляе па-французску.
Той выпадак, калі ў жыцці за мяжой адбудоўваецца прынцыпова іншы смак беларушчыны. Адзін з нешматлікіх галасоў, якія важна чуць.

