“Адкуль бяруцца кнігі”. Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў.

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У часы глабальнага трындзяца маўчаць, здаецца, нельга. Казаць — амаль немагчыма. Паэт ідзе праз агонь і лямантуе на вогнішчах. Голас Сабіны Брыло — сярод самых важных у пранізлівай пустэчы нашага трагічнага спектакля.

Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет занадта страшны, каб пісаць пра яго сур’ёзна. Паэтка родам з Барысава два гады таму была вымушаная пераехаць з Мінска ў Вільню і дагэтуль складана перажывае разлуку з домам. У новым выпуску падкасту Сабіна распавядае пра душэўны і фізічны боль, які з ёю ўсё жыццё, пра патаемнае жыццё вершаванкі і парадоксы прамаўлення, а таксама пра свой перфекцыянізм і вялізную асалоду ад паэзіі.

litradio.by · Cабіна Брыло

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn

А на “Таўбіне” можна прачытаць падборку вершаў Сабіны Брыло “Если бы все люди читали книги“.