Тэкст

  • Жыццё — нечаканы цуд з прадказальным фіналам. Нам застаецца няшмат. Старыя фоткі і бляклыя нататкі. Смак неадваротнага. Танцы на вогнішчы. Цені лёсаў ды сямейныя легенды. Марыя Літвін працуе з тонкімі рэчамі. І дазваляе нам ціха з імі дамовіцца.

    Чытаць далей

  • Голас розуму анічога не варты ў параўнанні з прыгажосцю ўчынку. Жыццё здараецца з намі, пакуль хтосьці ўпарта выкладае пропісі. І найлепшае, што з гэтым можа адбыцца, — засваенне адваротнага, досвед уцекача. А самае балючае — памяць пра тых, хто застаўся ў матрыцы. Чакаеш сентыментальных мемуараў? Дарэмна. Тут пра ломку лёсу і горкі смак няздзейсненага. Фантомны фотахардкор.

    Чытаць далей

  • Наш новы нон-фікшн — ужо не пра мабільную летуценнасць, гламурнае спажыванне, траблы айцішнікаў, побытавы фемінізм ды ўсе гэтыя смузі-мафіны. Чарговая генерацыя трапіла ў чарговы замес. Бягучы слоўнік: тэрор, смерць, вайна, эвакуацыя. Новыя аўтары — тыя, хто здолеў адбіць сваю траўму ў тэксты. Юля Арцёмава жыве праз вайну. Без пафасу ды гістэрык. Як прысутная ў сэрцы катастрофы ды райтарка, здольная казаць пра невыноснае.

    Чытаць далей

  • Памежжа — наша другое імя. Паміж трансам і трызненнем. Паміж кайфам і лайфам. Паміж моўнымі плынямі і скрозь вайну слоўнікаў. Ад мары да пахмелля. І наадварот. Часам здаецца, што пісьменства скончылася. Часам здаецца, што яно толькі пачалося. Нармальны аўтар ненармальных часоў: шаленец, шаман, візіянер. Творца трывожных тэкстаў. У якіх лёгка пазнаць сябе. Мы самі сабе хвароба. І самі сабе ратаванне. А літаратура — сведка і саўдзельнік. Як вось тут.

    Чытаць далей

  • Кожная генерацыя наноў вучыцца гаварыць. І гэта заўжды трывожна. Бо страшна схлусіць. Няёмка збочыць. А застацца ў матрыцы — яшчэ горш. Сталець у эпіцэнтры шызы — справа амаль невыносная. Аднак непазбежная. Новыя галасы гучаць скрозь шумавыя плыні лайкаў і фэйкаў, агучваюць банальнае, каштуюць недасканалае, жывуць другасным. Каб аднойчы — як пашчасціць — стацца падзеяй.

    Чытаць далей

  • Вольга Бубіч жыве на мяжы прыватнага і канцэптуальнага, публічнага ды асабістага. Яе тэксты пазбягаюць канвенцый. І акурат таму прыцягваюць увагу і чапляюць вока. Гэта можа быць даследчыцкі артыкул, аўтарская калонка альбо вострае эсэ — у любым выпадку прамінуць не атрымаецца. Бо ў нашай прысутнасці адбываецца істотнае.

    Чытаць далей

  • Услед за маршамі, мітынгамі ды эвакуацыямі непазбежна надыходзіць час тэкстаў. Падзеі мінаюць, каб адбіцца ў нашай свядомасці рэхам вербальных канструкцый. Слоўнік не паспявае за рухам гісторыі. Але мае права прамовіць ёй наўздагон. Новы “Ператрус у музэі” — нешта большае за “чарговага Бахарэвіча”. Аўтар вызначаецца на мапе шалёнай эпохі. І запрашае нас у саўдзельнікі.

    Чытаць далей

  • Нарэшце, мы гатовыя пра гэта сказаць: каманда Літрадыё распачынае выдавецкі праект!

    Чытаць далей

  • Жыць у разрывах сэнсаў. Захлынацца пустэчай. Мроіць немагчымае і любіць непазбежнае. Адчуваць сябе персонай з чужога караоке. І прамаўляць насуперак. Эмігранцкая паэтыка — палынны напой і іспыт на трываласць. Юля Цімафеева ведае, што з гэтым рабіць.

    Чытаць далей

  • 29 верасня мастаку і літаратару Адаму Глобусу спаўняецца 65 год. Да гэтай даты на рэдакцыйную пошту прыйшоў ліст ад Нарцысы Замалодчыкавай. Яна паразмаўляла з пісьменнікам напярэдадні юбілею і зрабіла з гэтай размовы невялічкі тэкст. Прапануем яго вашай увазе.

    Чытаць далей

  • Дэбютны альбом (анты)зорнага альянсу Polyn “202022” — хронікі хронік, даўнтэмпа безнадзейнасці. Ці то трывожны сон, ці то мазаічны гайд па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка сталічнаму хіпстару, зробленая, як і належыць, з рэсайкбл матэрыялаў.

    Чытаць далей

  • Літрадыё публікуе фрагменты з успамінаў віцебскага пісьменніка, які больш вядомы як мастак. Марк Шагал пачаў працу над гэтым тэкстам у 1914 годзе ў Віцебску, працягваў у 1922 годзе ў Маскве. Першая публікацыя адбылася ў 1925 годзе ў Нью-Ёрку ў часопісе “Цукунфт” №№ 3, 4, 7. Пераклад з ідыша спецыяльна для Літрадыё зрабіў Сяргей Шупа.

    Чытаць далей