Як казаў той Нік Кэйв, “Death Is Not the End”. І гэта не вера ў парадайз. Гэта вера ў чалавечнасць. Бо застаецца памяць. Застаецца свет. Застаецца любоў. Маша Шмель ведае пра гэта, здаецца, амаль усё. І мае талент проста казаць аб істотным.
Куды сыходзяць легенды? Хтосьці скажа: у коміксы Marvel. У расцярушаны цік-ток ды кульгавы ютуб. У цёмныя святы ды светлыя памінкі. Усё лухта. Насамрэч яны заўсёды побач. Як Чып і Дэйл. Як мама і сочыва.
2022-й стаўся для беларускай пісьменніцы Таццяны Заміроўскай часам radio silence — творчай паўзы з непрадказальнай перспектывай. Пісаць пра асабістае на фоне жахлівай вайны падавалася чымсьці другасным ды неістотным. Зноў адчуць сябе жывой атрымалася праз вяртанне да музыкі жыўцом — аднаўленне былога канцэртнага досведу музычнага крытыка. Чытай словы. Альбо слухай гукі.
Рашэнне апублікаваць гэты тэкст далося мне складана. Калі я яго пісала, мой тата быў яшчэ на волі. З 15 сакавіка ён знаходзіцца за кратамі. Я вельмі баюся, што цяпер, калі тата праходзіць выпрабаванні ў зняволенні, патас гэтага тэксту будзе выглядаць недарэчна, наіўна, або яшчэ горш — цынічна. Але ведаю, што пісала яго з любоўю да сваёй сям’і.
Восень 2021-га. Ілля працуе ў офісе, выпівае па выходных, пастаянна чытае навіны. І раптам здзяйсняе бессэнсоўны бунт. Але ў выніку сам становіцца шараговай навіной у крымінальнай хроніцы. У рамане гул часу распадаецца на дзясяткі пазнавальных галасоў, якія транслююць разнастайныя стэрэатыпныя ўяўленні — напраўду вавілонскае стоўпатварэнне лічбавай эпохі. Нават брат брата ўжо не чуе і не разумее. А значыць, “вежа” вось-вось абрынецца са страшным грукатам…
Урывак з новага рамана “Гісторыка-культурны бардэль адваката Велікоўскага”. Мінскі студэнт Зянон Паштальенка ўсталёўваецца на размеркаванне ў Пасольства Старажытнай Грэцыі ў Рэспубліцы Беларусь, дзе патрапляе ў вір галавакрутных прыгод і стракатых персанажаў.
Новы, пакуль не выдадзены, тэкст пісьменніцы — працяг рамана “На заснежаны востраў”. Па вызначэнні самой аўтаркі, гэта расповед “пра сваё купанне ў вадаёмах Мінска і Стакгольма і назіранні за сабой ды іншымі, зробленыя падчас гэтых практык і вакол іх”. Прапануем два фрагменты рамана.