У тэкстах Ганны Севярынец дакладнасць даследчыцы спалучаецца з энергетыкай літаратурнасці ды выкладчыцкай здольнасцю казаць пра няпростае выразна ды ўцямна. Як працуе гэты мікс, ці можна яму навучыцца? Ці варта разменьваць жыцце на словы і як быць калі не пішацца? Лавіце новы падкаст “Адкуль бяруцца кнігі”.
Як драма сыходзіць у прозу? Ці ратуе побытовы будызм? Што робяць разам псіхадэлічная фантастыка і панк-рок? Як аджыгаў Салігорск 1990-х, і ці балюча, калі цябе перакладаюць? Пытаецца Андрэй Дудко. Адкажа Канстанцін Сцешык.
Тэксты заўжды большыя за словы. Бо ў іх непазбежна кладуцца аўтарскі досвед ды прыватная лінія лёсу. І толькі падаецца, што ты чытаеш кнігу. Насамрэч, яна чытае цябе. Літаратарка Таня Скарынкіна — голас правінцыі, якая ніколі раней не была так невыносна прыгожай.
Уладзімір Сцяпан — мастак, літаратар, майстар-мініяцюрыст. І тут адна капейка лепшая за цэлую прэмію Гедройца. Дэталі ды падрабязнасці — у размове з чарговым (але не шараговым) героем белліту.
“Адкуль бяруцца кнігі?” — пытанне няёмкае і асабістае. Бо кожны аўтар мае свае ключы да кайфу, свае прыёмы і забабоны. Што робіць асобу райтарам, а райтара — асобай? Яны раскажуць самі. Ты толькі слухай. Гэтым разам будзе Глобус.
Пілотная серыя падкасту “Супердудко”. Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае юнацтва. Размова пра літаратурную крытыку як мастацтва. І густ як найвышэйшага суддзю.
У першым выданні падкасту “Адкуль бяруцца кнігі” Таццяна Заміроўская распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, калі этычна браць чужую гісторыю і як мігрэнь ды Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман.