І зноў “Адкуль бяруцца кнігі”. Таня Скарынкіна і невымоўная прыгажосць правінцыі.

Тэксты заўжды большыя за словы. Бо ў іх непазбежна кладуцца аўтарскі досвед ды прыватная лінія лёсу. І толькі падаецца, што ты чытаеш кнігу. Насамрэч, яна чытае цябе. Літаратарка Таня Скарынкіна — голас правінцыі, якая ніколі раней не была так невыносна прыгожай.

Паэтка Таня Скарынкіна — зацятая калекцыянерка. Усё нясе ў дом: фотаздымкі, паштоўкі, прыгожыя рэчы са сметнікаў. Але найбольш ёй падабаецца збіраць чалавечыя гісторыі, у якія аўтарка ўглядаецца па-дзіцячаму цікаўным позіркам. Таня жыве ў Смаргоні, дзе бясконца знаходзіць сюжэты для сваіх паэтычных зборнікаў і кніг эсэ. У гэтым выданні падкасту Таня распавядзе, як навучылася не баяцца пісаць “па-калгаснаму”, чаму любіць працаваць, стоячы за канторкай, і як нават са спрэчкі з выпадковым мужыком у краме можа атрымацца верш.

litradio.by · Адкуль бяруцца кнігі. Таня Скарынкіна

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn