Дык усё ж “Адкуль бяруцца кнігі”? Ганна Севярынец запрашае ў агарод свайго пісьменства.

У тэкстах Ганны Севярынец дакладнасць даследчыцы спалучаецца з энергетыкай літаратурнасці ды выкладчыцкай здольнасцю казаць пра няпростае выразна ды ўцямна. Як працуе гэты мікс, ці можна яму навучыцца? Ці варта разменьваць жыцце на словы і як быць калі не пішацца? Лавіце новы падкаст “Адкуль бяруцца кнігі”.

Для Ганны Севярынец пісьменніцтва пачалося з даследчыцкай цікаўнасці. Пошукі ў архівах. Паездкі па мясцінах расстраляных паэтаў. І стосы дакументаў — фотаздымкі, лісты, даведкі, дзённікі — паступова ажылі, замільгацелі дэталямі. Склаліся ў трохмерную карціну менскага літаратурнага жыцця 20—30-х гадоў. Раманы “Дзень Святога Патрыка” і “Гасцініца Бельгія” нарадзіліся з сапраўднага кахання да блізкіх па духу беларускіх аўтараў. У сённяшнім выданні падкасту Ганна распавядзе, як без шкадавання крэсліць няўдалыя старонкі, чым у літаратуры ёй дапамагае агарод і чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак.

litradio.by · Адкуль бяруцца кнігі. Ганна Севярынец

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn

А на “Таўбіне” можна прачытаць падборку вершаў Ганны Севярынец “Мая Атлантыда“.