Жыццё прамаўляе не па-кніжнаму. Нармальны рэжым нашай камунікацыі — мікс вывучанага, замежнага, канцылярскага ды прастамоўнага. Практыкаванні ў стылістычным шматгалоссі. Каб заўважыць дзівацтва моўных раскладаў, трэба збочыць — і замест персанажа зрабіцца аўтарам. Здольным выкарыстаць моўнае як прыём. Каб зрабіць “памылковае” важкім. Трасянка лайно? А вось і не! Дастаяніе рэспублікі.
Здольнасць смяяцца — адна з базавых рысаў чалавека. А выкарыстаць права на смех — святы абавязак блазнаў ды разумнікаў. Гумар робіцца чорным, калі застаецца апошнім патронам у абойме твайго розуму. І працуе адпаведна — як зброя ці лекі. Сёння наш аналітычны спецназ разбірае айчынную сатыру як жанр, форму і творчую оптыку.
Марыць пра лепшае — банальна ды нецікава. Значна цікавей ўяўляць катастрофы і мроіць катаклізмы. Тым больш, што менавіта з імі мы выдатна навучыліся суіснаваць. Антыўтопія — спроба адмяніць чорнае заўтра вербальным гонам. Нават калі насамрэч яно ўжо тут. Наш аналітычны аддзел развінчвае беларускі літдэпрэсняк на часткі. Каб даведацца, ці ёсць там нешта большае за словы.
Ці можа выжыць прыўкраснае пісьменства падчас татальнага калапсу? Калі выказванне ад першай асобы ператвараецца ў грамадскую пазіцыю? Як казаць пра трагічнае ды невыноснае? Ёсць прыклады. Ёсць варыянты. Наша аналітычная служба разбірае механізмы праблемнага графічнага рамана.
Белліт — адбітак часу. Нават калі летуценна гуляеццца ў ратаванне прынцэс альбо размаўляе з жабкамі. Дзеткі зараз маюць тое, што маюць: дырэктыўна-маралізатарскае чытво, праз плыню якога цудам прабіваюцца годныя кніжкі. Прэмія Цёткі — добрая нагода ўзгадаць пра ўсіх. Аналітычная служба Літрадыё раздае адзнакі.
Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Гэтым разам наша аналітычная служба даследуе ценявое жыццё “другасных” жаночых характараў белліту. І выкладае падставовы курс кахання, шчырасці ды незалежнасці.