Загрузка…

Тэкст

  • Тэксты Юлі Шатун — постпаэзія і калякіно. Востры мантаж, спрэчныя рытмы, плынь алюзій. Правінцыя, няздольная адпусціць. І цэнтр, у якім адны скразнякі. Усё, што можа і ведае аўтарка — экранная праца, вербальны кураж, ціхія сантыменты, пошукі стылю і адмова ад позы, — складаецца тут у небанальны пазл. Дзе кожны лапік нібыта трохі неістотны — і аднак не знайсці анічога няважнага. Зрэшты, хопіць гуляцца з вызначэннямі. Проста пакаштуй.

    Чытаць далей

  • Спроба тэксту заўжды болей за тэкст. Шумавая бязглуздзіца, гістэрыка метафар, нібыта мары і як бы памяць, скамечаная мова і хісткая версія сябе… Трэба перажыць спробу тэксту, каб даць прамове саспець. І дачакацца выказвання.

    Чытаць далей

  • Смеццевы вецер рушыць наскрозь. Смеццевы вецер прашывае мазгі. Рэклама, бла-бла-бла, прапаганда, зноў рэклама. Як дыхаць у пустэчы? Выразна. Я — сваё сэлфі часоў нестабілу. Гэта літаратура? Хто ведае. Проста вось так напісалася. Проста вось так выгукнулася. Хто не схаваўся — аўтарка не вінаватая.

    Чытаць далей

  • Каталагізацыя звышнатуральнага — справа важная і патрэбная. Бо кожнае спатканне з нячысцікам непазбежна патрабуе абгрунтаванага разумення: хто гэта, навошта і што з ім рабіць? Аўтар відавочна рушыць па слядах знакамітай борхесаўскай калекцыі чароўных жывёл, але дадае сваім даследаванням выдатны лакальны каларыт. Трэба чакаць працягу працы — бо сённяшняя беларуская чартаўня таксама вартая годнай рэпрэзентацыі.

    Чытаць далей

  • Кожнаму вершыку патрэбны свой Бураціна. Каб сядаць бяскрылымі птушкамі на ягоных плячах. Каб збіраць з драўляных далоняў крохкія метафары і раптоўныя сэнсы. Каб практыкаваць стыхійную пяшчоту. І разам расчароўвацца ў магчымасці вымяраць паэтычнае патэтычным. Сэнс роднай бураціннасці — у нязгодзе застацца дрэвам і няздольнасці выбіцца ў таты Карла. Вершыкі паўстаюць замест жыцця, бо на жыццё шкада драўніны. І, пэўна, хтосьці палічыць іх амаль сапраўднымі. Бо… (гл. пачатак).

    Чытаць далей

  • Працягваем друкаваць нататкі Ганны Янкуты з экзістэнцыяльнай аргентынскай вандроўкі наўздагон чужому мінуламу і ўласнай ідэнтычнасці. Лёс — гэта сухое лісце і блёклыя фоткі, блытаныя размовы і кульгавы слоўнік. Ды твой апошні аўтобус невядома куды.

    Чытаць далей

  • Памяць — гэта рух праз падзеі і сітуацыі, з якіх мы наўздагон таму, што адбылося, складаем пэўныя патэрны. І лічым іх мінулым. Кожны крок па-за межы відавочнага — прыгода з непрадказальным фіналам. Кожная спроба паразумецца з чужым жыццём — рызыкоўны досвед асабістага самавызначэння. Дык што і каго шукае Ганна Янкута ў чужой аргентынскай зямлі? Запытайцеся ў мрояў Борхеса. Ценяў на могілках. Старых архіваў. Ці запіленай кружэлкі з тваім эмігранцкім танга.

    Чытаць далей

  • Макс Шчур — сакрэтны еўрапеец сучаснага белліту. Ён жыве на мяжы моваў, стыляў ды трэндаў — і праходзіць іх наскрозь. Пражскі жыхар і шчыры rock’n’rolla, майстар ментальнага фрыстайла і алдовы фанат Канчэўскага з Кэралам — Шчур заняты прыватным дызайнам іншай беларускасці. Яна не мае шанцаў адбыцца мэйнстрымам. Затое, безумоўна, належыць будучыні. Новы раман — адначасова прыватныя мемуары, інтымны дзённік, шумы ў эфіры і партрэт эпохі. Як той казаў, “хутка ў продажы!” А пакуль –…

    Чытаць далей

  • Калажная адукаванасць, рандомная свядомасць, фрагментарная ідэнтычнасць, цень ЕГУ, шоргат радзімы, слоўнік наскрозь… Новая генерацыя айчыннага пісьменства фармуецца насуперак усяму, што мы пра яе не/хочам ведаць Гэта до-мі-рэдызайн уласнай існасці без жорсткай залежнасці ад усіх легітымных сцэнароў беларускасці. Жыццё як хібы патэрнаў. Лёс як сляпы вакаліз прымроенай аўтаркі. Вершы як (з)мова. І ведаеце што? Магчыма, акурат так выглядае будучыня.

    Чытаць далей

  • Баба Маня ведае, як правільна пахаваць чалавека, таму яе называюць Дырэктарам морга. Яна з вёскі Опаль на Палессі, дзе размаўляюць на сваёй мове — паляшуцкай. Пра гэта піша Вольга Аполька ў кніжцы “Мое баба — Діректор морга”. Ілюстрацыі зрабіла мастачка і дызайнерка Маша Мароз, якая займаецца этнаграфіяй Палесся. Каця Рускевіч паразмаўляла з аўтаркамі пра кнігу, жыццё і іншасвет.

    Чытаць далей

  • Герой белкульту — не ўзнагарода, а выклік ды місія. Мысляр з культурніцкага памежжа мусіць жыць супярэчнасцямі і прамаўляць парадоксамі. Адбыцца як майстар-клас інтэлектуальнага супраціву каланіяльнаму ціску ды побытаваму канфармізму. Валянцін Акудовіч прыўкрасна нязручны і ўзорна правакатыўны. Ці то ў фармаце публічнай лекцыі альбо філасофскага трактата, ці то — на кароткай дыстанцыі эсэ аб істотным.

    Чытаць далей

  • Ціхан Чарнякевіч, як сказаў бы Ігар Бабкоў, кранае сваёй далікатнай адсутнасцю. Паэт? Крытык? Эсэіст? Перакладчык? Усё праўда, і ўсё не так. Ціхан жыве насуперак. Занадта разумны, каб апынуцца гучным. Занадта мяккі, каб адбыцца поп-зоркай. Занадта тонкі, каб адбіцца ў вашых люстэрках. Гэта аўтар бясспрэчнага густу і няпростых вайбаў. Яго варта каштаваць паціху, як шляхетны віскач. І ведаць, што райтар ніколі не падмане.

    Чытаць далей