litradio.belarus@gmail.com

  • Здольнасць смяяцца — адна з базавых рысаў чалавека. А выкарыстаць права на смех — святы абавязак блазнаў ды разумнікаў. Гумар робіцца чорным, калі застаецца апошнім патронам у абойме твайго розуму. І працуе адпаведна — як зброя ці лекі. Сёння наш аналітычны спецназ разбірае айчынную сатыру як жанр, форму і творчую оптыку.

    Чытаць далей

  • Калі трывожна — дык Кафка. Калі страшна — Оруэл. А вось калі адчайна святло — тады, пэўна, Толкін. Лепшыя мроі і легенды мінулага стагоддзя даследуюць межы чалавечага і глядзяць у бездань несвядомага. Побач з намі. Разам з намі. Каб не было так самотна. Не кажы “візіянеры” і “белетрысты”. Кажы “дыягносты ды ратавальнікі”.

    Чытаць далей

  • Услед за маршамі, мітынгамі ды эвакуацыямі непазбежна надыходзіць час тэкстаў. Падзеі мінаюць, каб адбіцца ў нашай свядомасці рэхам вербальных канструкцый. Слоўнік не паспявае за рухам гісторыі. Але мае права прамовіць ёй наўздагон. Новы “Ператрус у музэі” — нешта большае за “чарговага Бахарэвіча”. Аўтар вызначаецца на мапе шалёнай эпохі. І запрашае нас у саўдзельнікі.

    Чытаць далей

  • Нарэшце, мы гатовыя пра гэта сказаць: каманда Літрадыё распачынае выдавецкі праект!

    Чытаць далей

  • Што нас ратуе ў сэрцы татальнай бязглуздзіцы? Простыя рэчы: каханне, вандроўкі ды кніжкі. Кніжнік — гэта лёс ды прызначэнне. Бо хтосьці мусіць нагадваць сеткавым абібокам пра вартасці Джойса, Мантэня ды Разанава. Камусьці трэба практыкаваць інтэлектуальны дайвінг. І сваім прыкладам даводзіць, што гульні розуму не супярэчаць здольнасці ўсміхацца і бачыць лепшае там, дзе яго ніяк не мусіла быць. Ціхан Чарнякевіч — з гэтай хеўры. Выдатны і недарэчны. Як усе сапраўдныя кніжнікі.

    Чытаць далей

  • Марыць пра лепшае — банальна ды нецікава. Значна цікавей ўяўляць катастрофы і мроіць катаклізмы. Тым больш, што менавіта з імі мы выдатна навучыліся суіснаваць. Антыўтопія — спроба адмяніць чорнае заўтра вербальным гонам. Нават калі насамрэч яно ўжо тут. Наш аналітычны аддзел развінчвае беларускі літдэпрэсняк на часткі. Каб даведацца, ці ёсць там нешта большае за словы.

    Чытаць далей

  • Вядома, кніжкі не пішуцца, а адбываюцца. Якім чынам трапляюць у літаратару людзі з іншых сфер? Навошта навукоўцу прыўкраснае пісьменства? І ці здольныя дамовіцца даследчык з літаратарам? Мы запыталіся ў Сцяпана Стурэйкі. Ён ведае.

    Чытаць далей

  • Жыць у разрывах сэнсаў. Захлынацца пустэчай. Мроіць немагчымае і любіць непазбежнае. Адчуваць сябе персонай з чужога караоке. І прамаўляць насуперак. Эмігранцкая паэтыка — палынны напой і іспыт на трываласць. Юля Цімафеева ведае, што з гэтым рабіць.

    Чытаць далей

  • 29 верасня мастаку і літаратару Адаму Глобусу спаўняецца 65 год. Да гэтай даты на рэдакцыйную пошту прыйшоў ліст ад Нарцысы Замалодчыкавай. Яна паразмаўляла з пісьменнікам напярэдадні юбілею і зрабіла з гэтай размовы невялічкі тэкст. Прапануем яго вашай увазе.

    Чытаць далей

  • Дэбютны альбом (анты)зорнага альянсу Polyn “202022” — хронікі хронік, даўнтэмпа безнадзейнасці. Ці то трывожны сон, ці то мазаічны гайд па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка сталічнаму хіпстару, зробленая, як і належыць, з рэсайкбл матэрыялаў.

    Чытаць далей

  • “Каля літаратуры” — назва летуценная і неабавязковая, як гутаркі на гаўбцы. Тут магчыма ўсё і здараюцца ўсе. Бо з літарамі не сябруюць толькі безнадзейныя афэлкі. Патаемнае жыццё літаратурнай прасторы шырэй за клуб прафесійных райтараў і ажыятажны попыт на Гары Потэра. Почырк, стыль, гульні розуму, эмацыйныя траблы, інтэрвенцыі сэнсаў і сакрэтныя жарсці — таксама літаратура. Дакладней — “Каля літаратуры”.

    Чытаць далей

  • Замежны погляд заўжды цікавы. Ён вызначае нечаканае і чытае паміж радкоў. Пазбаўляе звычайнай зорнасці і пераглядае рэпутацыі. Але ж калі ўхваляе — дык таксама па гамбургскім рахунку. Украінскі крытык Юры Валадарскі гэтым разам дае нырца ў (не)містычныя аповесці Уладзіміра Арлова.

    Чытаць далей