litradio.belarus@gmail.com

  • “Лёгкай” літаратуры не існуе. Ёсць пісьменства і падробкі. Вышэйшы пілатаж аўтарскай прамовы — адбыцца ў “простых” жанрах. Выказвацца пра істотнае на мове народных атракцыёнаў. Будаваць нацыянальную свядомасць шырокага спажывання. Калісьці гэта рабіў Караткевіч. Сёння так рушыць Гапееў. Што ў выніку — перамога ці параза? Слухайце ў нашым падкасце.

    Чытаць далей

  • “Літаратурнасць” выглядае амаль ганебна ў часы глабальных катастроф і трагічных зрухаў супольнай свядомасці. Няма веры белетрыстам, разгублена шчабечуць вершаванкі. Гэта фактычна час татальнага нон-фікш, бо жорсткая факталогія штодзённа пераважвае таннае шоу смеццевых інфаплыняў. Адпаведна, актуальны аўтар — больш не візіянер, а даследчык. Далакоп культурных зрухаў. Іншы Марціновіч.

    Чытаць далей

  • Тры гады вольнага палёту без уцямнай будучыні. Мігранцкае шчасце хуткага спажывання. Што тут скажаш? Як адбылося, так адбылося. Цяпер жыві. Вечны лямант аб мінулым-незваротным не мае сэнсу. Дэманстратыўная абыякавасць выглядае штучнай. Дзе ж праўда? Дзесьці побач. Магчыма, акурат у гэтым тэксце.

    Чытаць далей

  • Ёсць дзве рэчы, якія выклікаюць інстынктыўную нязгоду. Першая — калі журналісты пачынаюць пісаць раманы. Другая — калі фэйсбук косіць пад мастацтва. У абодвух выпадках маем несумяшчальнасць амбіцый і амуніцыі. Але Сяргей Краўчанка — цікавае выключэнне: сеткавы райтар з выдатным музычным слыхам, андэграўндны лірык і паэт бягучага моманту. Майстар агучкі пустэчы і ператварэння жыццёвага смецця ў словы ды гукі. Карацей, наш чалавек у сэрцы татальнага абышто.

    Чытаць далей

  • Жыццё — нечаканы цуд з прадказальным фіналам. Нам застаецца няшмат. Старыя фоткі і бляклыя нататкі. Смак неадваротнага. Танцы на вогнішчы. Цені лёсаў ды сямейныя легенды. Марыя Літвін працуе з тонкімі рэчамі. І дазваляе нам ціха з імі дамовіцца.

    Чытаць далей

  • Людзі на балоце — не прысуд і не дыягназ. Свет ускраін, адбудаваны на мяжы культурніцкіх трэндаў ды моўных плыняў, жыве адкрытым адразу ва ўсе бакі — і стварае непаўторную шматмернасць маргінальнага існавання, якую карціць палічыць сутнаснай беларускасцю. Найлепшае з новага паўстае акурат так — калі тваё памежжа выспявае ў твой тэкст. Ева Вежнавец скажа пра гэта больш.

    Чытаць далей

  • Голас розуму анічога не варты ў параўнанні з прыгажосцю ўчынку. Жыццё здараецца з намі, пакуль хтосьці ўпарта выкладае пропісі. І найлепшае, што з гэтым можа адбыцца, — засваенне адваротнага, досвед уцекача. А самае балючае — памяць пра тых, хто застаўся ў матрыцы. Чакаеш сентыментальных мемуараў? Дарэмна. Тут пра ломку лёсу і горкі смак няздзейсненага. Фантомны фотахардкор.

    Чытаць далей

  • Іншаземнасць — заўжды праблема і перспектыва. Бо досвед чужаніцы — шанец зразумець нібыта відавочнае і дакрануцца да амаль нябачнага. Альбо ўсё зразумець не так. Замежныя госцікі вынаходзяць беларускасць адзіным магчымым шляхам: праз спалучэнне сваёй іншасці з тутэйшым кантэнтам. Так ствараюцца новыя партытуры. Так паўстаюць даследчыкі/цы і паэты/кі. Так адбылася Анхела Эспіноса.

    Чытаць далей

  • Наш новы нон-фікшн — ужо не пра мабільную летуценнасць, гламурнае спажыванне, траблы айцішнікаў, побытавы фемінізм ды ўсе гэтыя смузі-мафіны. Чарговая генерацыя трапіла ў чарговы замес. Бягучы слоўнік: тэрор, смерць, вайна, эвакуацыя. Новыя аўтары — тыя, хто здолеў адбіць сваю траўму ў тэксты. Юля Арцёмава жыве праз вайну. Без пафасу ды гістэрык. Як прысутная ў сэрцы катастрофы ды райтарка, здольная казаць пра невыноснае.

    Чытаць далей

  • Кніжная справа — дзіўная рэч. Ці то праца. Ці то лёс. Адным — лёгкае чытво. Іншым — эмацыйны прытулак і псіхалагічнае прыстанішча. А яшчэ ёсць асалода чытання і здольнасць пра гэта казаць. Наста Карнацкая ведае, як гэта ўсё спалучыць.

    Чытаць далей

  • Самавызначэнне — заўсёды трабл і выклік. Бо непазбежна трапляеш у пастку хісткай мовы, недадуманай ідэнтычнасці і невідавочнага прызначэння свайго расцярушанага жыцця. Магчыма, гэта прага свабоды. Магчыма, так выглядае дэкаланізацыя. Ці штосьці яшчэ. Чужыя маркеры не спрыяюць агучцы (не)прамоўленага. Але што я без іх? Таму і агляд чарговай складанкі атрымаўся адпаведны: шматмоўны шэпт агульнага лісця. Абяры сабе цытату.

    Чытаць далей

  • Памежжа — наша другое імя. Паміж трансам і трызненнем. Паміж кайфам і лайфам. Паміж моўнымі плынямі і скрозь вайну слоўнікаў. Ад мары да пахмелля. І наадварот. Часам здаецца, што пісьменства скончылася. Часам здаецца, што яно толькі пачалося. Нармальны аўтар ненармальных часоў: шаленец, шаман, візіянер. Творца трывожных тэкстаў. У якіх лёгка пазнаць сябе. Мы самі сабе хвароба. І самі сабе ратаванне. А літаратура — сведка і саўдзельнік. Як вось тут.

    Чытаць далей