Слова маляванае. “Каля літаратуры” з Лізаветай Лянкевіч.

Кніжка з карцінкамі — справа тонкая. У ідэале тэкст і маляванка працуюць у тандэме, узмацняючы адно аднаго. Але варта крыху парушыць баланс — і нейкі са складнікаў робіцца неабавязковым: ці то словы, ці то карцінкі. Таму ілюстраванне — заўсёды прыгода аўтар/кі ў пошуках гармоніі. Як з гэтым быць і навошта новыя мяхі старому віну, раскажа Лізавета Лянкевіч.

Мастачка Лізавета Лянкевіч робіць нечакана прывабнымі заезджаныя творы белліту: удыхнула новае жыццё ў “Новую зямлю”, аднавіла “Палескіх рабінзонаў”, упрыгожыла “Шляхціца Завальню”. Дзякуючы яе ілюстрацыям, гэтыя кніжкі зноў ахвотна купляюць і пераасэнсоўваюць.

Але шлях да гэтых праектаў быў даволі пакручасты: трэба было пасля Акадэміі мастацтваў наважыцца выправіцца ў вольнае плаванне, пазмагацца са спакусай маляваць для айці-карпарацый і прыняць як факт нестабільнасць жыцця вольнага мастака. Як Лізе гэта ўдалося — слухайце ў падкасце.

litradio.by · Лізавета Лянкевіч / Каля літаратуры

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn