Выбуховая і шматгранная Марыя Мартысевіч магла б быць адзінкай вымярэння творчай свабоды ды крэатыўнага авантурызму. “Адна Мартысевіч, тры Мартысевіч...>” Паэзія, эсэістыка, проза, пераклады, выдавецкая праца, літаратурныя містыфікацыі і каляндар аголеных літаратараў, плюс бурлівая публічная дзейнасць і нястомны сеткавы актывізм...> Мартысевіч заўсёды шмат, але не можа быць замнога. Чаму? Слухайце ў нашым падкасце.
Да “Супердудко” завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч з размовай пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, “Сарматыю” і “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна даведацца пра вобраз ідэальнай Беларусі ў янг-эдалт рамане “Гарэзлівы пацалунак” і зразумець, чаму Марыю называюць “абсалютным злом беларускага інтэрнэту”.
Слухаць падкаст на іншых платформах:
Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn