litradio.belarus@gmail.com

  • Спроба тэксту заўжды болей за тэкст. Шумавая бязглуздзіца, гістэрыка метафар, нібыта мары і як бы памяць, скамечаная мова і хісткая версія сябе… Трэба перажыць спробу тэксту, каб даць прамове саспець. І дачакацца выказвання.

    Чытаць далей

  • Нацыі патрэбныя замежнікі. Каб прачытаць нечытэльнае. Каб аспрэчыць відавочнае. Каб патлумачыць нам саміх сябе. Праблемных. Спрэчных. Недадуманых. Жывых. Замежнік — заўжды назіральнік. Часам — даследчык. Перыядычна — чужаніца. І калі пашчасціць — зацікаўлены тонкі суразмоўца. Генрых Кіршбаўм — акурат той самы выпадак.

    Чытаць далей

  • Новая генерацыя беларускіх выдаўцоў дачакалася сваіх хранікёраў, фанатаў ды хэйтараў. І тае бяды, што часам гэта тыя самыя людзі. Да актуальнага літпрацэсу ставіцца сур’ёзна немагчыма, не заўважаць цяжкавата, ухваляць не выпадае. Што застаецца? Бурчэць ды мармытаць. Дзяліцца імпрэсіямі на ганку няўцямнага заўтра. Дудко смяецца. Альбо трызніць. Мяркуй сам, даражэнькі чытач.

    Чытаць далей

  • Паэзія жыве ў памылках і абдрукоўках. Магчыма, яна сама — суцэльная памылка і абдрукоўка. Бо прызначэнне паэта — парушаць канвенцыі ды спрачацца з правіламі. Шаленства вітаецца. Абсурд непазбежны. Дзе жыве аўтар? На ўсход ад граматыкі. На захад ад шызы. Ён танчыць на сметніку і ператварае катастрофы ў спецэфекты. І наадварот. Дэталі ды падрабязнасці — у падкасце з Віктарам Жыбулем.

    Чытаць далей

  • Смеццевы вецер рушыць наскрозь. Смеццевы вецер прашывае мазгі. Рэклама, бла-бла-бла, прапаганда, зноў рэклама. Як дыхаць у пустэчы? Выразна. Я — сваё сэлфі часоў нестабілу. Гэта літаратура? Хто ведае. Проста вось так напісалася. Проста вось так выгукнулася. Хто не схаваўся — аўтарка не вінаватая.

    Чытаць далей

  • Каталагізацыя звышнатуральнага — справа важная і патрэбная. Бо кожнае спатканне з нячысцікам непазбежна патрабуе абгрунтаванага разумення: хто гэта, навошта і што з ім рабіць? Аўтар відавочна рушыць па слядах знакамітай борхесаўскай калекцыі чароўных жывёл, але дадае сваім даследаванням выдатны лакальны каларыт. Трэба чакаць працягу працы — бо сённяшняя беларуская чартаўня таксама вартая годнай рэпрэзентацыі.

    Чытаць далей

  • Кажуць, перакладчык — здраднік, бо знішчае арыгінальны голас аўтара. Здараецца і так — але, калі пашчасціць, пераклад дадае твору дадатковую якасць. Запазычанае іншамоўнае кладзецца ў нечаканы кантэкст і робіцца свойскім для новай публікі. Бо пераклад — не механічны перанос сэнсаў, а змястоўны рэмікс і гульня зместаў. Рэканструкцыя кайфу. Перакладчык/ца — заўжды саўдзельнік/ца чытацкай прыгоды. І мае права на свой сціплы аўтарскі трыумф. Шляхі да яго вядомыя Кацярыне Маціеўскай.

    Чытаць далей

  • Віктар Жыбуль — культурная анамалія. Бо паснулай краіне ты без патрэбы. Фармалісту цяжка — бо стабільна трапляеш у нефармалы. Абсурдысту млосна — бо краіна шызее лепш. Можна шчэ сысці ў дзяціннасць — але ты ўжо забыўся, як гэта робіцца. Тады застаецца хістацца і збочваць. Блытаць сляды. Мармытаць пад нос ды спяваць абы-што. Каб ніхто не распазнаў у тваёй хваробе свой боль. Каб вершык кульгаў далей.

    Чытаць далей

  • “Супердудко” ў суперсэнсэя! Наш падкаст завітаў да мысляра Валянціна Акудовіча — зоркі айчыннага вольнага мыслення, нефарматнага разумніка і ўзорнага інтэлектуальнага правакатара. Спадар Валянцін не будзе сілкаваць ілюзіі чытачоў ды слухачоў і з бязлітаснай дакладнасцю давядзе, што ўсе раманы падманваюць, а эпоха тэксту даўно скончылася. Акудовіч думку закруціць — а нам далей з гэтым жыць і натхняцца.

    Чытаць далей

  • Кожнаму вершыку патрэбны свой Бураціна. Каб сядаць бяскрылымі птушкамі на ягоных плячах. Каб збіраць з драўляных далоняў крохкія метафары і раптоўныя сэнсы. Каб практыкаваць стыхійную пяшчоту. І разам расчароўвацца ў магчымасці вымяраць паэтычнае патэтычным. Сэнс роднай бураціннасці — у нязгодзе застацца дрэвам і няздольнасці выбіцца ў таты Карла. Вершыкі паўстаюць замест жыцця, бо на жыццё шкада драўніны. І, пэўна, хтосьці палічыць іх амаль сапраўднымі. Бо… (гл. пачатак).

    Чытаць далей

  • Працягваем друкаваць нататкі Ганны Янкуты з экзістэнцыяльнай аргентынскай вандроўкі наўздагон чужому мінуламу і ўласнай ідэнтычнасці. Лёс — гэта сухое лісце і блёклыя фоткі, блытаныя размовы і кульгавы слоўнік. Ды твой апошні аўтобус невядома куды.

    Чытаць далей

  • Памяць — гэта рух праз падзеі і сітуацыі, з якіх мы наўздагон таму, што адбылося, складаем пэўныя патэрны. І лічым іх мінулым. Кожны крок па-за межы відавочнага — прыгода з непрадказальным фіналам. Кожная спроба паразумецца з чужым жыццём — рызыкоўны досвед асабістага самавызначэння. Дык што і каго шукае Ганна Янкута ў чужой аргентынскай зямлі? Запытайцеся ў мрояў Борхеса. Ценяў на могілках. Старых архіваў. Ці запіленай кружэлкі з тваім эмігранцкім танга.

    Чытаць далей