Загрузка…

litradio.belarus@gmail.com

  • Шлях ад панка да літаратурнага аўтарытэта лёгка кладзецца ў асабісты лёс аднаго з найбольш значных ды спрэчных герояў (пост)сучаснага белліту. Спачатку — дзёрзкі дэнс і шалёная энергетыка, далей — канцэптуальны выклік і сістэмны нонканфармізм, потым — паслядоўная адбудова ўласнай медыйнасці, далей — манументальны opus magnum, мемуары, дзіцячая кніжка… І самы час патлумачыць, як гэта ўсё з табой адбылося.

    Чытаць далей

  • Чорная ноч.

    У ноч з 29 на 30 кастрычніка НКУС забіў больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры і навукі. Сярод іх было 22 літаратары.

    Чытаць далей

  • Словы жывуць сваё, пакуль мы шалеем ад нематы. Мова не паспявае лавіць нашыя траблы і ўвасабляць прабелы агульнага лёсу. Белліт — далёкая палічка глабальнага супермаркета, да якой даляціць не кожны. А даляцеўшы, не зразумее — навошта гэта ўсё. Нам застаюцца зрухі ценяў ды прывіды сэнсаў. Пра што пішам? Ды ўсё пра тое ж. Пра краіну, якой больш няма. І пра гульню ў словы — як апошні прытулак вандроўнага самурая.

    Чытаць далей

  • Калі рэчаіснаць з’язжае з глузду, а штодзённасць робіцца цікавейшай за нашыя прыдумкі, надыходзіць час аўтафікшн. І гэта тая салодкая пастка, пазбегнуць якой надзвычай цяжка. Бо за знешняй лёгкасцю руху ўздагон падзеям хаваецца запыт на глыбіннае разуменне наяўнага. І спакуса сысці ў танную публіцыстыку. Як дасягнуць дакладнага балансу асабістага і глабальнага? Ці не ёсць аўтафікшн чарговай формай аўтарскага самападману? Разбярэмся з Юляй Арцёмавай.

    Чытаць далей

  • Зараслава Камінская піша нязмушана і свабодна. Здаецца, яна можа ўсё: зрабіць байопік наіўнай мастачкі, выдаць калекцыю настальгічных страў ці стварыць беларускі гатычны раман. Але колькі каштуе падобная творчая свабода і адкуль прыходзіць натхненне? Зараслава адкажа за ўсё.

    Чытаць далей

  • Мігранцтва — не выбар, а шанец. Квіток, каб збегчы ад таго, што падавалася лёсам. Адзінай магчымай формай жыцця, ад якой засталіся адно рэшткі ўспамінаў ды вуголле былых сантыментаў. Павел Анціпаў вырабляе лірычны постнонфікшн уздагон мінулай эпосе. Гэта прыватныя зацемкі з тых берагоў, дзе нас ужо няма. А памяць працягвае падманваць ды мроіць. Магчыма, так і здараецца літаратура.

    Чытаць далей

  • 15 кастрычніка будзе сто год першаму маніфесту сюррэалізму. З гэтай нагоды да “Супердудко” завітала таямнічая Вера Бакстэр — галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску гэтым летам. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей. Мы распыталі, чаму менавіта Nadja, чаму менавіта сюррэалізм і хто быў першым і адзіным беларускім сюррэалістам.

    Чытаць далей

  • Катастрафічнасць — нязменная тэма. Старонка ўсё не (пера)гортваецца. Смешна рабіць выгляд, што не баліць. І немагчыма харчавацца адно сваёй тугой. На гэтых арэлях ляціць новая вершаванка Насты Кудасавай. Тут усё не так. Безнадзейна і пераможна. Адчайна ды пяшчотна. Аўтарка рызыкуе, грае жорстка і ні аб чым не шкадуе. Гэта тэксты надзвычайнага стану. Лірыка глабальнага трындзяца. Па якой калісьці нехта будзе вывучаць наша сённяшняе невыноснае беларускае шчасце.

    Чытаць далей

  • Цікавей за ўсё з літаратар/камі, якія не ведаюць, што яны літаратар/кі і мусяць выдаваць тэксты. Чалавек проста жыве як можа. Спявае што хоча. Ладзіць маленькія спектаклі. Вырабляе песенькі — то смешныя, то няшчасныя, розныя. Танчыць пад свой унутраны джаз. І раптам кніжка. А потым яшчэ. І ты нібыта пісьменніца. І час адказваць за базар. Света Бень — фантастычная Бенька — сёння распавядзе, як усё так выйшла.

    Чытаць далей

  • Сёння ў найсуб’ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная.

    Чытаць далей

  • Рэжысёрка-аніматарка Наста Лісавец пайшла гуляць з сабакам, а трапіла ў апавяданне. Пра тое, адкуль бяруцца дзеці, і пра мацярынства да трыццаці. А ў дадатак — два шпацыры па вечных гарадах.

    Чытаць далей

  • “Спачатку было Слова…” Ёсць спакуса менавіта адсюль весці адлік існавання пісьмовага выказвання. І бачыць пісьменнікаў носьбітамі найвышэйшых сэнсаў. Але не ўсё так проста. Бо слова ратуе і забівае. Будуе ды разбурае. Лямантуе і праклінае. Што з ім рабіць? Як быць пачутым? І ўвогуле — ці захаваліся хрысціанскія каштоўнасці ў літаратуры часоў глабальных катастрофаў? Пра гэта — наша размова з айцом Андрэем Кратом.

    Чытаць далей