Сабіна Брыло

  • Калі чалавек засынае, абуджаецца ягоная падсвядомасць. Гэта кіно без цэнзуры, тэкст без рэдактара, нататкі з патаемнай шуфляды прыватнага досведу. “Плынь свядомасці” вынайшлі не амбітныя авангардысты, а пейзане нападпітку ды знясіленыя хатняй працай бабулькі. Не верыце? А вось вам доказ! Паэтка Сабіна Брыло знайшла пшэпустку ў беларускі народны сон.

    Чытаць далей

  • Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У часы глабальнага трындзяца маўчаць, здаецца, нельга. Казаць — амаль немагчыма. Паэт ідзе праз агонь і лямантуе на вогнішчах. Голас Сабіны Брыло — сярод самых важных у пранізлівай пустэчы нашага трагічнага спектакля.

    Чытаць далей