Макс Шчур — крытычны інтэлектуал, цынічны лаўрэат, саркастычны будыст, апантаны меламан і выдатны паэт — перыядычна развітваецца з прыўкрасным пісьменствам, каб зноў трапіць на старыя рэйкі. Бо так, як Шчур, не робіць ніхто. Таму гэтыя тэксты варта чытаць і перачытваць. Натуральна, праз прызму нашых асабістых незавершаных гештальтаў.
Здараецца, што кніжка ў 140 старонак успрымаецца як нацыянальны эпас. Здараецца, што няхітры расповед пра гісторыю шараговай вясковай глыбінкі робіцца адкрыццём. Усё гэта — пра аповесць Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”, адзін з галоўных твораў сучаснай беларускай літаратуры.