Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.
Гэтым разам у “Супердудко” адразу тры госці. Тры ў адным: паэтка-авангардыстка Джэці, дзіцячая аўтарка Вера Бурлак і філолаг-літаратуразнаўца Вера Жыбуль. Першы цалкам беларускамоўны выпуск (на чатыры асобы:)).
Кожны журналіст марыць напісаць кнігу. Часам нават піша. Часам нават дзве. Ці робіць гэта яго літаратарам? Пытанне да космасу. Альбо да Андрэя Дудко. Гэтым разам — усё пра айчынны альтэрнатыўны нон-фікшн. Тое, што, магчыма, варта было б і не ведаць, але больш не заўважаць ніяк не атрымаецца.
Уладзімір Казлоў — пісьменнік, кінарэжысёр, панк-музыка. Размова пра аўтарскую незалежнасць, творчы мінімалізм, таннае кіно, панк-літаратуру і куды сыйшла парнаграфія.
У гэтай генерацыі няшмат герояў. Але да халеры персанажаў. Кожны — асобны раман. Рэп-альбом. Альбо летапіс. Сёння да “Супердудко” завітаў адмысловы госьцік: Усевалад Сцебурака. Шоўмэн, летапісец, (усе)народны паэт.
Як драма сыходзіць у прозу? Ці ратуе побытовы будызм? Што робяць разам псіхадэлічная фантастыка і панк-рок? Як аджыгаў Салігорск 1990-х, і ці балюча, калі цябе перакладаюць? Пытаецца Андрэй Дудко. Адкажа Канстанцін Сцешык.
Уладзімір Сцяпан — мастак, літаратар, майстар-мініяцюрыст. І тут адна капейка лепшая за цэлую прэмію Гедройца. Дэталі ды падрабязнасці — у размове з чарговым (але не шараговым) героем белліту.
Пілотная серыя падкасту “Супердудко”. Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае юнацтва. Размова пра літаратурную крытыку як мастацтва. І густ як найвышэйшага суддзю.