Чарговы “Супердудко” — Уладзімір Сцяпан і ўсе ягоныя 65.

Уладзімір Сцяпан — мастак, літаратар, майстар-мініяцюрыст. І тут адна капейка лепшая за цэлую прэмію Гедройца. Дэталі ды падрабязнасці — у размове з чарговым (але не шараговым) героем белліту.

Новы госць падкасту “Супердудко” — выбітны майстар малой прозы, аўтар кніг “Адна капейка” і “Хвалі” Уладзімір Сцяпан. Сёлета яму споўнілася 65 гадоў. Андрэй Дудко вырашыў павіншаваць аўтара і падрабязна распытаць пра ягоны доўгі і пярэсты творчы шлях. Поўны поспеху, грошай, славы і нават велічы — хаця і не ў тым амплуа, у якім хацелася б.

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn