Літрадыё публікуе фрагменты з успамінаў віцебскага пісьменніка, які больш вядомы як мастак. Марк Шагал пачаў працу над гэтым тэкстам у 1914 годзе ў Віцебску, працягваў у 1922 годзе ў Маскве. Першая публікацыя адбылася ў 1925 годзе ў Нью-Ёрку ў часопісе “Цукунфт” №№ 3, 4, 7. Пераклад з ідыша спецыяльна для Літрадыё зрабіў Сяргей Шупа.
Айчыннае літаратурнае замежжа — асобная тэма. Вальжына Морт, Вольга Гапеева, Таццяна Заміроўская, Алёна Глухава, Саша Філіпенка… Белліт іншай хуткасці і новай якасці. Нашы кніжкі. Нават калі аўтарка прамаўляе па-французску.