Супердудко

  • 15 кастрычніка будзе сто год першаму маніфесту сюррэалізму. З гэтай нагоды да “Супердудко” завітала таямнічая Вера Бакстэр — галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску гэтым летам. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей. Мы распыталі, чаму менавіта Nadja, чаму менавіта сюррэалізм і хто быў першым і адзіным беларускім сюррэалістам.

    Чытаць далей

  • Сёння ў найсуб’ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная.

    Чытаць далей

  • Новая госця найсуб’ектыўнейшага падкасту пра беларускую літаратуру — Ірына Гарошка. У расійскім выдавецтве “Стеклограф” выходзіць яе дэбютны раман “Селфхарм”, да якога яна ішла болей за дзесяць гадоў. Даведаемся, чаму так доўга і ці дапамаглі ў гэтым курсы пісьменніцкага майстэрства.

    Чытаць далей

  • “Супердудко” ў суперсэнсэя! Наш падкаст завітаў да мысляра Валянціна Акудовіча — зоркі айчыннага вольнага мыслення, нефарматнага разумніка і ўзорнага інтэлектуальнага правакатара. Спадар Валянцін не будзе сілкаваць ілюзіі чытачоў ды слухачоў і з бязлітаснай дакладнасцю давядзе, што ўсе раманы падманваюць, а эпоха тэксту даўно скончылася. Акудовіч думку закруціць — а нам далей з гэтым жыць і натхняцца.

    Чытаць далей

  • Выбуховая і шматгранная Марыя Мартысевіч магла б быць адзінкай вымярэння творчай свабоды ды крэатыўнага авантурызму. “Адна Мартысевіч, тры Мартысевіч…” Паэзія, эсэістыка, проза, пераклады, выдавецкая праца, літаратурныя містыфікацыі і каляндар аголеных літаратараў, плюс бурлівая публічная дзейнасць і нястомны сеткавы актывізм… Мартысевіч заўсёды шмат, але не можа быць замнога. Чаму? Слухайце ў нашым падкасце.

    Чытаць далей

  • Кранальная адсутнасць істотнага — наш нармальны расклад. Кардонныя панкі, шумавыя барацьбіты, майстры інтэлектуальных імітацый і нашчадкі янкімаўраў запаўняюць культурніцкую прастору, ператвараючы глыбінны пошук і дзіўных аўтараў у штосьці накшталт статыстычнай памылкі. Ігар Бабкоў — самотны самурай у выпаленых палях белкульту. Слаба зразумелы. Ледзь (пра)чытаны. Няясна каму патрэбны. Але ж культурку робяць акурат майстры адхіленняў. Мэтры нябачных рэвалюцый. Далучыцца да іх немагчыма. Лепш проста паслухаць.

    Чытаць далей

  • “Лёгкай” літаратуры не існуе. Ёсць пісьменства і падробкі. Вышэйшы пілатаж аўтарскай прамовы — адбыцца ў “простых” жанрах. Выказвацца пра істотнае на мове народных атракцыёнаў. Будаваць нацыянальную свядомасць шырокага спажывання. Калісьці гэта рабіў Караткевіч. Сёння так рушыць Гапееў. Што ў выніку — перамога ці параза? Слухайце ў нашым падкасце.

    Чытаць далей

  • Ёсць дзве рэчы, якія выклікаюць інстынктыўную нязгоду. Першая — калі журналісты пачынаюць пісаць раманы. Другая — калі фэйсбук косіць пад мастацтва. У абодвух выпадках маем несумяшчальнасць амбіцый і амуніцыі. Але Сяргей Краўчанка — цікавае выключэнне: сеткавы райтар з выдатным музычным слыхам, андэграўндны лірык і паэт бягучага моманту. Майстар агучкі пустэчы і ператварэння жыццёвага смецця ў словы ды гукі. Карацей, наш чалавек у сэрцы татальнага абышто.

    Чытаць далей

  • Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.

    Чытаць далей

  • Гэтым разам у “Супердудко” адразу тры госці. Тры ў адным: паэтка-авангардыстка Джэці, дзіцячая аўтарка Вера Бурлак і філолаг-літаратуразнаўца Вера Жыбуль. Першы цалкам беларускамоўны выпуск (на чатыры асобы:)).

    Чытаць далей

  • Кожны журналіст марыць напісаць кнігу. Часам нават піша. Часам нават дзве. Ці робіць гэта яго літаратарам? Пытанне да космасу. Альбо да Андрэя Дудко. Гэтым разам — усё пра айчынны альтэрнатыўны нон-фікшн. Тое, што, магчыма, варта было б і не ведаць, але больш не заўважаць ніяк не атрымаецца.

    Чытаць далей

  • Уладзімір Казлоў — пісьменнік, кінарэжысёр, панк-музыка. Размова пра аўтарскую незалежнасць, творчы мінімалізм, таннае кіно, панк-літаратуру і куды сыйшла парнаграфія.

    Чытаць далей