Вольга Бубіч

  • Голас розуму анічога не варты ў параўнанні з прыгажосцю ўчынку. Жыццё здараецца з намі, пакуль хтосьці ўпарта выкладае пропісі. І найлепшае, што з гэтым можа адбыцца, — засваенне адваротнага, досвед уцекача. А самае балючае — памяць пра тых, хто застаўся ў матрыцы. Чакаеш сентыментальных мемуараў? Дарэмна. Тут пра ломку лёсу і горкі смак няздзейсненага. Фантомны фотахардкор.

    Чытаць далей

  • Вольга Бубіч жыве на мяжы прыватнага і канцэптуальнага, публічнага ды асабістага. Яе тэксты пазбягаюць канвенцый. І акурат таму прыцягваюць увагу і чапляюць вока. Гэта можа быць даследчыцкі артыкул, аўтарская калонка альбо вострае эсэ — у любым выпадку прамінуць не атрымаецца. Бо ў нашай прысутнасці адбываецца істотнае.

    Чытаць далей

  • Напрыканцы недаробленых рэвалюцый застаюцца горкі попел, квіткі ў невядомае ды фантомныя сантыменты. Жыццё Пасля перацякае ў Жыццё Далей. І з гэтым трэба неяк паразумецца, пакуль цябе не расцягнулі на цытаты ды некралогі. Вольга Бубіч разбірае на складнікі нашу новую пустэчу. І шануе хлуслівую памяць.

    Чытаць далей