Я і ёсць аўтафікшн. “Супердудко” з Юляй Арцёмавай.

Калі рэчаіснаць з’язжае з глузду, а штодзённасць робіцца цікавейшай за нашыя прыдумкі, надыходзіць час аўтафікшн. І гэта тая салодкая пастка, пазбегнуць якой надзвычай цяжка. Бо за знешняй лёгкасцю руху ўздагон падзеям хаваецца запыт на глыбіннае разуменне наяўнага. І спакуса сысці ў танную публіцыстыку. Як дасягнуць дакладнага балансу асабістага і глабальнага? Ці не ёсць аўтафікшн чарговай формай аўтарскага самападману? Разбярэмся з Юляй Арцёмавай.

Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку “Я и есть революция” ў выдавецкай ініцыятыве “Пфляўмбаўм”, а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся на “Літрадыё”. Яна раскажа, чаму не хоча выдаваць зборнік апавяданняў, пра ўласцівасці жанру аўтафікшн і што з ім не так. А таксама — ці панкавала, ці маюць цяпер жанчыны патрэбу чытаць мужчынскую літаратуру і, канешне, пра тое, што такое дзесяць Алегаў з дзесяці.

litradio.by · Юля Арцёмава / Супердудко

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Castbox
TuneIn