“Каля літаратуры”. Гісторык Сцяпан Стурэйка і яго ўлюбёныя “неспакойныя камяні”.

Вядома, кніжкі не пішуцца, а адбываюцца. Якім чынам трапляюць у літаратару людзі з іншых сфер? Навошта навукоўцу прыўкраснае пісьменства? І ці здольныя дамовіцца даследчык з літаратарам? Мы запыталіся ў Сцяпана Стурэйкі. Ён ведае.

Сцяпан Стурэйка — асоба шматгранная. Найперш вядомы як гісторык, даследчык, выкладчык ЕГУ і знаўца беларускай архітэктуры, ён ужо шмат гадоў праторвае сцежку на ніве айчыннай літаратуры.

У яго нядаўняй кнізе “Пасажыры карабля Тэсея” дэтэктыўна-містычныя сюжэты з’яўляюцца толькі нагодай паразважаць пра ўлюбёныя беларускія руіны, “неспакойныя камяні”, на якія аўтар пазірае з іроніяй і адначасова — з замілаваннем.

Нягледзячы на тое, што аўтар робіць шмат экскурсаў у гісторыю, яго творы ўяўляюць сабой трапны аповед пра сучаснасць — пра тое, як успрымаюць намаганні па захаванні спадчыны звычайныя вяскоўцы, як жывуць сённяшнія напаўразбураныя дамы культуры, якім чынам падарожжы таннымі авіялініямі ператварыліся ў новы від спорту і чаму беларускія следчыя маюць выключнае права на вызначэнне таго, што ўваходзіць у паняцце “нацыянальнага”.

Як пасля напісання некалькіх навуковых манаграфій з’явілася патрэба напісаць кніжку аб прыгодах у беларускай глыбінцы, у чым слабыя і моцныя бакі “Пасажыраў…” і якія беларускія помнікі Сцяпан Стурэйка лічыць вартымі для абавязковага наведвання — слухайце ў падкасце.

litradio.by · Каля літаратуры. Сцяпан Стурэйка

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn