Каля літаратуры

  • “Літаратурнасць” выглядае амаль ганебна ў часы глабальных катастроф і трагічных зрухаў супольнай свядомасці. Няма веры белетрыстам, разгублена шчабечуць вершаванкі. Гэта фактычна час татальнага нон-фікш, бо жорсткая факталогія штодзённа пераважвае таннае шоу смеццевых інфаплыняў. Адпаведна, актуальны аўтар — больш не візіянер, а даследчык. Далакоп культурных зрухаў. Іншы Марціновіч.

    Чытаць далей

  • Іншаземнасць — заўжды праблема і перспектыва. Бо досвед чужаніцы — шанец зразумець нібыта відавочнае і дакрануцца да амаль нябачнага. Альбо ўсё зразумець не так. Замежныя госцікі вынаходзяць беларускасць адзіным магчымым шляхам: праз спалучэнне сваёй іншасці з тутэйшым кантэнтам. Так ствараюцца новыя партытуры. Так паўстаюць даследчыкі/цы і паэты/кі. Так адбылася Анхела Эспіноса.

    Чытаць далей

  • Кніжная справа — дзіўная рэч. Ці то праца. Ці то лёс. Адным — лёгкае чытво. Іншым — эмацыйны прытулак і псіхалагічнае прыстанішча. А яшчэ ёсць асалода чытання і здольнасць пра гэта казаць. Наста Карнацкая ведае, як гэта ўсё спалучыць.

    Чытаць далей

  • На кожнага Стывена Кінга знойдзецца свой Гутэнберг. На кожнага Бахарэвіча — свой Янушкевіч. Каб стаць падзеяй, кніжкі мусяць трапіць у друк і зрабіцца накладам артэфактаў. Выдаўцы ды рэдактары — ваяры нябачнага фронту, агенты новага зроку і рэжысёры творчых трыумфаў (альбо параз). Сёння запрашаем на бэкстэйдж кніжнай справы — у сэрца “Гутэнберг Паблішэр”.

    Чытаць далей

  • Калі трывожна — дык Кафка. Калі страшна — Оруэл. А вось калі адчайна святло — тады, пэўна, Толкін. Лепшыя мроі і легенды мінулага стагоддзя даследуюць межы чалавечага і глядзяць у бездань несвядомага. Побач з намі. Разам з намі. Каб не было так самотна. Не кажы “візіянеры” і “белетрысты”. Кажы “дыягносты ды ратавальнікі”.

    Чытаць далей

  • Што нас ратуе ў сэрцы татальнай бязглуздзіцы? Простыя рэчы: каханне, вандроўкі ды кніжкі. Кніжнік — гэта лёс ды прызначэнне. Бо хтосьці мусіць нагадваць сеткавым абібокам пра вартасці Джойса, Мантэня ды Разанава. Камусьці трэба практыкаваць інтэлектуальны дайвінг. І сваім прыкладам даводзіць, што гульні розуму не супярэчаць здольнасці ўсміхацца і бачыць лепшае там, дзе яго ніяк не мусіла быць. Ціхан Чарнякевіч — з гэтай хеўры. Выдатны і недарэчны. Як усе сапраўдныя кніжнікі.

    Чытаць далей

  • Вядома, кніжкі не пішуцца, а адбываюцца. Якім чынам трапляюць у літаратару людзі з іншых сфер? Навошта навукоўцу прыўкраснае пісьменства? І ці здольныя дамовіцца даследчык з літаратарам? Мы запыталіся ў Сцяпана Стурэйкі. Ён ведае.

    Чытаць далей

  • “Каля літаратуры” — назва летуценная і неабавязковая, як гутаркі на гаўбцы. Тут магчыма ўсё і здараюцца ўсе. Бо з літарамі не сябруюць толькі безнадзейныя афэлкі. Патаемнае жыццё літаратурнай прасторы шырэй за клуб прафесійных райтараў і ажыятажны попыт на Гары Потэра. Почырк, стыль, гульні розуму, эмацыйныя траблы, інтэрвенцыі сэнсаў і сакрэтныя жарсці — таксама літаратура. Дакладней — “Каля літаратуры”.

    Чытаць далей