Лад перакладу. “Каля літаратуры” з Кацярынай Маціеўскай.

Кажуць, перакладчык — здраднік, бо знішчае арыгінальны голас аўтара. Здараецца і так — але, калі пашчасціць, пераклад дадае твору дадатковую якасць. Запазычанае іншамоўнае кладзецца ў нечаканы кантэкст і робіцца свойскім для новай публікі. Бо пераклад — не механічны перанос сэнсаў, а змястоўны рэмікс і гульня зместаў. Рэканструкцыя кайфу. Перакладчык/ца — заўжды саўдзельнік/ца чытацкай прыгоды. І мае права на свой сціплы аўтарскі трыумф. Шляхі да яго вядомыя Кацярыне Маціеўскай.

Мелодыка перакладаў Кацярыны Маціеўскай улюбіць у беларускую мову самага нячуйнага да слова чытача. А трапнасць знойдзеных ёй вобразаў-аналагаў уражвае нават тых, хто далёкі ад паэзіі. Адкуль бярэцца гэты цуд? Якім чынам Каця пасля перакладаў сусветнай класікі рашылася на перастварэнне поп-бестселера “Вядзьмар”? Чым развіццё тэхналогій дапамагае перакладчыку (але ніколі яго не заменіць)? І як (не) правальваць дэдлайны? Слухайце ў нашай размове.

litradio.by · Кацярына Маціеўская / Каля літаратуры

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Castbox
TuneIn