“Каля літаратуры”. Гішпанская беларускасць Анхелы Эспіноса.

Іншаземнасць — заўжды праблема і перспектыва. Бо досвед чужаніцы — шанец зразумець нібыта відавочнае і дакрануцца да амаль нябачнага. Альбо ўсё зразумець не так. Замежныя госцікі вынаходзяць беларускасць адзіным магчымым шляхам: праз спалучэнне сваёй іншасці з тутэйшым кантэнтам. Так ствараюцца новыя партытуры. Так паўстаюць даследчыкі/цы і паэты/кі. Так адбылася Анхела Эспіноса.

Гішпанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Гішпаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё жыццё з Беларуссю і стаць адным з тых рэдкіх спецыялістаў, якія аднолькава добра валодаюць беларускай мовай і гішпанскай.

У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра гішпанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, анансуе кнігу вершаў, якую плануе прэзентаваць сёлета, а таксама дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў.

litradio.by · Анхела Эспіноса / Каля літаратуры

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn