На кожнага Стывена Кінга знойдзецца свой Гутэнберг. На кожнага Бахарэвіча — свой Янушкевіч. Каб стаць падзеяй, кніжкі мусяць трапіць у друк і зрабіцца накладам артэфактаў. Выдаўцы ды рэдактары — ваяры нябачнага фронту, агенты новага зроку і рэжысёры творчых трыумфаў (альбо параз). Сёння запрашаем на бэкстэйдж кніжнай справы — у сэрца “Гутэнберг Паблішэр”.
Беларускім жыхарам Кракава відавочна пашэнціла: там, на чацвёртым паверсе старой камяніцы, размясцілася выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр” — утульная прастора, якая прыме не толькі аматараў беларускіх кніжак і гісторыі, але і нават тых, хто хоча “простапагаварыць”.
Кіруе гэтай прасторай Валянціна Андрэева — рэдактарка, тэкстолаг, якая правяла ні адзін год, узіраючыся ў рукапісы Быкава і Караткевіча, а сёння вычытвае кнігі сучасных аўтараў і выдае іх ва ўласным выдавецтве.
У падкасце Валянціна раскажа пра сёлетнія кніжныя навінкі “Гутэнберг Паблішэр”, а таксама звернецца да частых набалелых пытанняў: як выдаць сваю першую кніжку? Калі праца рэдактараў нарэшце пачне належным чынам аплачвацца? І галоўнае: “рэзаць, правіць альбо пакідаць?” – пытанне, над якім кожны сапраўдны рэдактар думае ўвесь час.
Слухаць падкаст на іншых платформах:
Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn