“Каля літаратуры”. Андрэй Строцаў сярод эльфаў ды оркаў.

Калі трывожна — дык Кафка. Калі страшна — Оруэл. А вось калі адчайна святло — тады, пэўна, Толкін. Лепшыя мроі і легенды мінулага стагоддзя даследуюць межы чалавечага і глядзяць у бездань несвядомага. Побач з намі. Разам з намі. Каб не было так самотна. Не кажы “візіянеры” і “белетрысты”. Кажы “дыягносты ды ратавальнікі”.

Таямнічыя эліксіры, загадкавыя артэфакты і эпахальныя бітвы прыдуманых народаў — навошта сёння чытаць фэнтэзі, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі?

На гэта пытанне адкажа Андрэй Строцаў — толкіназнаўца, перакладчык, антраполаг, які прысвяціў вывучэнню чароўнага Міжзем’я не адзін год і не забывае адзначыць кожную памятную дату ў жыцці Толкіна келіхам піва — так, як гэта рабіў, уласна, сам пісьменнік.

Што агульнага ў Толкіна і Максіма Багдановіча, чаму Толкін ніколі не быў маралізарам і навошта “Уладара пярсцёнкаў” чытаць услых — усё гэта Андрэй тлумачыць з вялікім запалам. І нават калі вы не аматар фэнтэзі, наш падкаст можа прыадчыніць для вас дзверы ў новы свет.

litradio.by · Каля літаратуры. Андрэй Строцаў

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn