Тэкст

  • Чорная ноч.

    У ноч з 29 на 30 кастрычніка НКУС забіў больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры і навукі. Сярод іх было 22 літаратары.

    Чытаць далей

  • Словы жывуць сваё, пакуль мы шалеем ад нематы. Мова не паспявае лавіць нашыя траблы і ўвасабляць прабелы агульнага лёсу. Белліт — далёкая палічка глабальнага супермаркета, да якой даляціць не кожны. А даляцеўшы, не зразумее — навошта гэта ўсё. Нам застаюцца зрухі ценяў ды прывіды сэнсаў. Пра што пішам? Ды ўсё пра тое ж. Пра краіну, якой больш няма. І пра гульню ў словы — як апошні прытулак вандроўнага самурая.

    Чытаць далей

  • Мігранцтва — не выбар, а шанец. Квіток, каб збегчы ад таго, што падавалася лёсам. Адзінай магчымай формай жыцця, ад якой засталіся адно рэшткі ўспамінаў ды вуголле былых сантыментаў. Павел Анціпаў вырабляе лірычны постнонфікшн уздагон мінулай эпосе. Гэта прыватныя зацемкі з тых берагоў, дзе нас ужо няма. А памяць працягвае падманваць ды мроіць. Магчыма, так і здараецца літаратура.

    Чытаць далей

  • Катастрафічнасць — нязменная тэма. Старонка ўсё не (пера)гортваецца. Смешна рабіць выгляд, што не баліць. І немагчыма харчавацца адно сваёй тугой. На гэтых арэлях ляціць новая вершаванка Насты Кудасавай. Тут усё не так. Безнадзейна і пераможна. Адчайна ды пяшчотна. Аўтарка рызыкуе, грае жорстка і ні аб чым не шкадуе. Гэта тэксты надзвычайнага стану. Лірыка глабальнага трындзяца. Па якой калісьці нехта будзе вывучаць наша сённяшняе невыноснае беларускае шчасце.

    Чытаць далей

  • Рэжысёрка-аніматарка Наста Лісавец пайшла гуляць з сабакам, а трапіла ў апавяданне. Пра тое, адкуль бяруцца дзеці, і пра мацярынства да трыццаці. А ў дадатак — два шпацыры па вечных гарадах.

    Чытаць далей

  • Няма няправільных аўтараў. Бо не можа быць канонаў шчырасці, стандартаў таленту ды алгарытмаў летуценнасці. Ёсць прага выказвання. Ёсць прадчуванне мовы. Ёсць энергетыка прамаўлення і адвечны дэнс на мяжы шызы і цуду. Ігар Саўчанка гэтым разам адмаўляецца ад улюбёнай справы. Выдатны фатограф танчыць басанож на вуголлі “літаратурнасці”. Дык далучайся!

    Чытаць далей

  • Тэксты Юлі Шатун — постпаэзія і калякіно. Востры мантаж, спрэчныя рытмы, плынь алюзій. Правінцыя, няздольная адпусціць. І цэнтр, у якім адны скразнякі. Усё, што можа і ведае аўтарка — экранная праца, вербальны кураж, ціхія сантыменты, пошукі стылю і адмова ад позы, — складаецца тут у небанальны пазл. Дзе кожны лапік нібыта трохі неістотны — і аднак не знайсці анічога няважнага. Зрэшты, хопіць гуляцца з вызначэннямі. Проста пакаштуй.

    Чытаць далей

  • Спроба тэксту заўжды болей за тэкст. Шумавая бязглуздзіца, гістэрыка метафар, нібыта мары і як бы памяць, скамечаная мова і хісткая версія сябе… Трэба перажыць спробу тэксту, каб даць прамове саспець. І дачакацца выказвання.

    Чытаць далей

  • Смеццевы вецер рушыць наскрозь. Смеццевы вецер прашывае мазгі. Рэклама, бла-бла-бла, прапаганда, зноў рэклама. Як дыхаць у пустэчы? Выразна. Я — сваё сэлфі часоў нестабілу. Гэта літаратура? Хто ведае. Проста вось так напісалася. Проста вось так выгукнулася. Хто не схаваўся — аўтарка не вінаватая.

    Чытаць далей

  • Каталагізацыя звышнатуральнага — справа важная і патрэбная. Бо кожнае спатканне з нячысцікам непазбежна патрабуе абгрунтаванага разумення: хто гэта, навошта і што з ім рабіць? Аўтар відавочна рушыць па слядах знакамітай борхесаўскай калекцыі чароўных жывёл, але дадае сваім даследаванням выдатны лакальны каларыт. Трэба чакаць працягу працы — бо сённяшняя беларуская чартаўня таксама вартая годнай рэпрэзентацыі.

    Чытаць далей

  • Віктар Жыбуль — культурная анамалія. Бо паснулай краіне ты без патрэбы. Фармалісту цяжка — бо стабільна трапляеш у нефармалы. Абсурдысту млосна — бо краіна шызее лепш. Можна шчэ сысці ў дзяціннасць — але ты ўжо забыўся, як гэта робіцца. Тады застаецца хістацца і збочваць. Блытаць сляды. Мармытаць пад нос ды спяваць абы-што. Каб ніхто не распазнаў у тваёй хваробе свой боль. Каб вершык кульгаў далей.

    Чытаць далей

  • Кожнаму вершыку патрэбны свой Бураціна. Каб сядаць бяскрылымі птушкамі на ягоных плячах. Каб збіраць з драўляных далоняў крохкія метафары і раптоўныя сэнсы. Каб практыкаваць стыхійную пяшчоту. І разам расчароўвацца ў магчымасці вымяраць паэтычнае патэтычным. Сэнс роднай бураціннасці — у нязгодзе застацца дрэвам і няздольнасці выбіцца ў таты Карла. Вершыкі паўстаюць замест жыцця, бо на жыццё шкада драўніны. І, пэўна, хтосьці палічыць іх амаль сапраўднымі. Бо… (гл. пачатак).

    Чытаць далей