Белліт для цмокаў. “Каля літаратуры” з Кацярынай.

Літаратурны блог — адчайнае прадпрыемства без гарантый поспеху. Бо, здаецца, каму патрэбныя словы пра словы? Але ж не. У нашай лапікавай культурніцкай прасторы востра не стае жывых меркаванняў, шчырых фідбэкаў ды вострых водгукаў. Блог крочыць па вузкай сцяжынцы паміж наіўным меркаваннем і дасведчаным разборам, каб навучыць нас чытаць. І размаўляць пра чытанку. Натхнёна і неабыякава.

Інстаграм-блог “Кніжныя размовы” нарадзіўся ў Мінску як рэакцыя на кавід і шчасліва існуе ўжо чатыры гады, за якія істотна пашырыўся, павялічыў аўдыторыю, а яго аўтарка Кацярына нават пераехала з сям’ёй у іншую краіну. Пры гэтым яна прызнаецца, што чытае кнігі паміж прасаваннем, гуляннем з дзецьмі ў пясочніцы і паходамі ў краму, а допісы стварае без усялякага кантэнт-плана і SMM-стратэгіі.

Хто ж гэтая таямнічая Кацярына, да кніжных парадаў якой прыслухоўваюцца яе дзве тысячы падпісчыкаў — аматараў навінак літаратуры па-беларуску? І чаму гэты як быццам бы нішавы “мамскі блог” прыцягвае ўсё больш і больш тых, хто цікавіцца беллітам? Слухайце — і чарговы раз пераканаецеся: рабі тое, што любіш, а астатняе складзецца само.

litradio.by · Кацярына, аўтарка блогу "Кніжныя размовы" / Каля літаратуры

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Castbox
TuneIn