Айчынная готыка сёння — не карамельны Караткевіч, не шалёны Стывен Кінг і не цацачны Цім Бартан. Гэта штодзённы гвалт, рэгулярны адчай, чорныя мроі і безнадзейная любоў да асабістых пакутаў. Гэта плач перапёлкі над усенароднай багнай. Гэта Сяргей Шаматульскі і ягоныя расповеды пра самазабойчы парадайз.