Катастрафічны панк-лірызм Сяргея Прылуцкага жыве на мяжы баявых сводак і побытавага алкагалізму. Глыбіня аўтара вымяраецца болевым парогам. Штодзённая жахаўка тэатра ваенных дзеянняў дадае сапраўднага трагізму багемнай штодзённасці і вырабляе вершы з адчаю, пустэчы і прагі рэтрыту. З гэтага бункера ўцячы няма куды. Але яшчэ магчыма заспяваць. Прапануем вершы з новай кніжкі Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” (2024).