Борхес з Кафкай гуляюць у нарды пакуль не адбыўся чарговы ракетны ўдар. Хайфа сніць “Зорныя войны” і прачынаецца ад гукаў паветранай трывогі. Голем хоча застацца сцяною і абараніць небаракаў, якім няма куды больш падзецца. Прывіды п’юць гарэлку. А побытавая мова сыходзіць у нябыт, каб выявіцца літаратурай. Вэлкам у пісьменства надзвычайнага стану!