Кніжка з карцінкамі — справа тонкая. У ідэале тэкст і маляванка працуюць у тандэме, узмацняючы адно аднаго. Але варта крыху парушыць баланс — і нейкі са складнікаў робіцца неабавязковым: ці то словы, ці то карцінкі. Таму ілюстраванне — заўсёды прыгода аўтар/кі ў пошуках гармоніі. Як з гэтым быць і навошта новыя мяхі старому віну, раскажа Лізавета Лянкевіч.