Ваня Жыгал

  • Кожны з крытыкаў жадае ведаць, дзе жыве верабейка гаварушчы. Яны гатовыя развінціць твор у пошуках крытычнага бога, але на руінах тэксту нічога няма. Ні шчасця, ні сонца, ні ўцямнага сэнсу. “Я танцую”, — кажуць крытыкі, бо больш ім нічога не застаецца, як выдаць сваю хаду па коле за танец. Жыгал аджыгае пра Біран, але да чаго тут Валер Гапееў у абдымку са Стасем Карпавым?

    Чытаць далей

  • Тэксты незавершанай эпохі нараджаюць незавершаную крытыку. Каб адбыцца ў палемічным шматгалоссі — калі на двух аўтараў пяць канцэптаў і тры пазіцыі. Крытык спрабуе неяк выруліць на ўцямныя высновы, аднак усё адно сыходзіць у чарговы палёт над гняздом чорнай зязюлі. І тут ёсць свая дзіўнаватая прыгажосць: думка часоў аварыйнай міграцыі заклікае да саўдзелу ў паляванні на сэнсы. Яно робіць чытача непераможным шукальнікам невідавочнага. І ўдзячным сааўтарам тэксту,…

    Чытаць далей