Шлях ад панка да літаратурнага аўтарытэта лёгка кладзецца ў асабісты лёс аднаго з найбольш значных ды спрэчных герояў (пост)сучаснага белліту. Спачатку — дзёрзкі дэнс і шалёная энергетыка, далей — канцэптуальны выклік і сістэмны нонканфармізм, потым — паслядоўная адбудова ўласнай медыйнасці, далей — манументальны opus magnum, мемуары, дзіцячая кніжка… І самы час патлумачыць, як гэта ўсё з табой адбылося.
“Хлопчык і сьнег” — прыквел “Маіх дзевяностых”. У ёй аўтар расказвае пра сваё савецкае дзяцінства — 1975-1991. Кніга выходзіць па-беларуску сёлета ў выдавецтве “Янушкевіч” у Варшаве.