29 верасня мастаку і літаратару Адаму Глобусу спаўняецца 65 год. Да гэтай даты на рэдакцыйную пошту прыйшоў ліст ад Нарцысы Замалодчыкавай. Яна паразмаўляла з пісьменнікам напярэдадні юбілею і зрабіла з гэтай размовы невялічкі тэкст. Прапануем яго вашай увазе.
“Адкуль бяруцца кнігі?” — пытанне няёмкае і асабістае. Бо кожны аўтар мае свае ключы да кайфу, свае прыёмы і забабоны. Што робіць асобу райтарам, а райтара — асобай? Яны раскажуць самі. Ты толькі слухай. Гэтым разам будзе Глобус.