Тэксты Юлі Шатун — постпаэзія і калякіно. Востры мантаж, спрэчныя рытмы, плынь алюзій. Правінцыя, няздольная адпусціць. І цэнтр, у якім адны скразнякі. Усё, што можа і ведае аўтарка — экранная праца, вербальны кураж, ціхія сантыменты, пошукі стылю і адмова ад позы, — складаецца тут у небанальны пазл. Дзе кожны лапік нібыта трохі неістотны — і аднак не знайсці анічога няважнага. Зрэшты, хопіць гуляцца з вызначэннямі. Проста пакаштуй.
Рытм. Сюжэт. Агучка. І фінальныя тытры са спісам тых, хто адбыўся раней за цябе. Юля Шатун робіць амаль немагчымае: сінема як літаратуру, рух словаў як фільм. Тут усё ўпершыню. І ўсё ў апошні раз. Як ты. Як я.